Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 29 Сакавік 2018 10:49

VII Фестываль практычнай псіхалогіі «Свет у псіхалогіі і псіхалогія ў свеце: дзіця ў сучасным свеце» прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы

8Фестываль, арганізаваны кафедрай узроставай і педагагічнай псіхалогіі факультэта псіхалогіі сумесна з Упраўленнем адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта, прайшоў 23-24 сакавіка.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў на пленарным пасяджэнні звярнуліся дэкан факультэта псіхалогіі Ганна Ракіцкая, намеснік прарэктара па навуковай рабоце Антон Глазеў, начальнік аддзела выхаваўчай і сацыяльнай работы галоўнага ўпраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Асмалоўская.

Вядомыя беларускія навукоўцы-псіхолагі абмеркавалі пытанні псіхалогіі рызыкоўных паводзінаў у падлеткавым узросце, прафілактыкі сацыяльных фобій падлеткаў, перажыванні каштоўнасці жыцця ў падлеткаў з суіцыдальнымі намерамі, а таксама праблемы абароны дзяцей ад гвалту.

За два дні госці фестывалю прынялі ўдзел у 17 майстар-класах, якія правялі выкладчыкі і аспіранты факультэта псіхалогіі, практыкуючыя псіхолагі і педагогі-псіхолагі. Сярод майстар-класаў такія, як «Мамы розныя патрэбныя? Мамы розныя важныя? На шляху вызвалення ад мацярынскага комплексу», «Тэорыя і практыка работы з бацькоўскімі прадпісаннямі ў выхаванні дзіцяці» і іншыя. Таксама ў рамках VII Фестывалю працавалі выстава-конкурс фотаработ «Псіхалагічны фармат», выстава творчых работ навучэнцаў і студэнтаў «Я і псіхалогія».