Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 29 Сакавік 2018 10:11

Фотаконкурс «Мастацтва быць сям'ёй» прайшоў у ГрДУ імя Янкі Купалы

01 copyУдзельнікамі фотаконкурсу, які праводзіцца ў рамках грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь», сталі студэнты, навучэнцы каледжаў і школьнікі г. Гродна.

Удзельнікам грамадзянска-патрыятычнага марафону прапанавалі ў фотаздымках адлюстраваць сваё разуменне тэмы фотаконкурсу - «Мастацтва быць сям'ёй». Удзельнікі прадставілі здымкі, якія адлюстравалі моманты сямейнага шчасця: бесклапотнае дзяцінства, сумесны сямейны адпачынак і святы.

Судзейская камісія ацэньвала адпаведнасць прадстаўленых работ тэме конкурсу, актуальнасць і глыбіню раскрыцця ідэі, выразнасць і арыгінальнасць аўтарскага рашэння, творчы падыход, мастацкі і эстэтычны ўзровень творы, тэхніку і якасць выканання.

Па выніках конкурсу лепшымі сталі фатаграфіі школьнікаў Ленінскага раёна г. Гродна. Другое месца прысудзілі камандзе студэнтаў факультэта псіхалогіі, а трэцяе - студэнтаў факультэта матэматыкі і інфарматыкі.