Надрукаваць гэтую старонку
Серада, 28 Сакавік 2018 09:08

Магістрантка ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоена ўзнагароды на прэстыжным міжнародным конкурсе «Юрыст года 2018»

8740 1 copyГанна Бераснева стала лепшай у секцыі «Актуальныя пытанні сучаснай юрыспрудэнцыі».

Конкурс прайшоў у горадзе Пенза Расійскай Федэрацыі. Навуковая праца «Вікцімалагічная прафілактыка дарожна-транспартных здарэнняў на аснове нарматыўна-прававога і тэхнічнага забеспячэння бяспекі дарожнага руху» магістранткі спецыяльнасці «Апрацоўка канструкцыйных матэрыялаў у машынабудаванні» удастоена дыплома першай ступені. Галоўная мэта конкурсу «Юрыст года 2018» - выяўленне лепшых юрыстаў розных профіляў і напрамкаў, а таксама садзейнічанне эфектыўнаму развіццю навукі і інавацый.

Акрамя таго, кіраўніцтва Міжнароднага цэнтра навуковага супрацоўніцтва «Навука і Асвета» выказала асаблівую падзяку за аказанае актыўнае садзейнічанне ў падрыхтоўцы навукова-даследчай працы навуковаму кіраўніку Ганны Берасневай - доктару тэхнічных навук, прафесару кафедры матэрыялазнаўства і рэсурсазберагальных тэхналогій ГрДУ імя Янкі Купалы Васілію Струку.

 

8740 1

 

8740 0

 

8740 2