Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 28 Сакавік 2018 12:30

Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у міжнародным тыдні «Going International»

8738 0Загадчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Наталля Башун і выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Наталля Чугай прынялі ўдзел у мерапрыемствах, якія праходзілі ў рамках міжнароднага тыдня «Going International» з 19 па 23 сакавіка ва Універсітэце прыкладных навук г. Каўнас, Літва.

У мерапрыемствах прынялі ўдзел прадстаўнікі з 18 краін свету, сярод якіх Беларусь, Бельгія, Польшча, Турцыя, Іарданія, Данія, Фінляндыя, Партугалія, Сербія і іншыя.

У рамках міжнароднага тыдня 20 сакавіка адбылася міжнародная канферэнцыя «Innovative (eco-) Technology, Entrepreneurship and Regional Developmen», на якой Наталля Башун і Наталля Чугай выступілі з дакладамі. Мэта канферэнцыі - прасоўванне навуковай і акадэмічнай дыскусіі па найноўшых тэхналогіях і яе прымянення ў бізнэсе, прамысловасці, ахове здароўя і сацыяльным забеспячэнні, арыентаваным на рэгіянальнае развіццё.

На пленарным пасяджэнні былі прадстаўлены даклады прадстаўнікоў Літвы і Іарданіі. Дакладчыкі прадставілі прыкладныя навуковыя даследаванні і падзяліліся сваімі ведамі ў галіне ІТ у дзяржаўным сектары, у галіне экалагічнага праектавання і бізнесу.

Таксама ў рамках тыдня «Going International» прайшоў адукацыйны семінар, прысвечаны развіццю асабістых ўстойлівых спажывецкіх паводзінаў. Падчас семінара супрацоўнікі купалаўскага ўніверсітэта прынялі ўдзел у мерапрыемствах, звязаных з харчаваннем, мастацтвам, кіраваннем персанальнымі падзеямі і здаровым ладам жыцця.