Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 02 Красавік 2018 16:31

Аб'яўлены конкурс у рамках праграмы Erasmus + на 2017/2018 навучальны год ва Універсітэт Піцешці (Румынія) для выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы

Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus + для выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на чытанне лекцый ва Універсітэце Піцешці (Румынія).

Даступная 1 мабільнасць для чытання лекцый. Працягласць мабільнасці - 5 працоўных дзён (+ 2 дні на дарогу). Для мабільнасці на чытанне лекцый неабходна правесці мінімум 8 акадэмічных гадзін лекцый.

Прадметныя вобласці для чытання лекцый: Languages, Law, Education, Information Technology Software, Journalism, Physical Education.

Неабходны ўзровень валодання англійскай мовай - B2. Памер фінансавання - 140 еўра ў дзень (+ пакрыццё транспартных выдаткаў).

Заяўку і   пакет дакументаў неабходна прадаставіць у аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці да 2 красавіка 2018 года.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці па адрасе вул. Ажэшка, 22, аўд. 317а, тэл. 731954.