Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 12 Красавік 2018 16:26

Першая рэгіянальная алімпіяда па рускай мове як замежнай пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы на базе кафедры моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян

Да ўдзелу ў алімпіядзе запрашаюцца замежныя слухачы і студэнты, якія вывучаюць рускую мову не больш за адзін год ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі Гродзенскага рэгіёну.

Мэта правядзення алімпіяды - выяўленне і падтрымка здольных і таленавітых замежных слухачоў і студэнтаў, удасканаленне камунікатыўных навыкаў на замежнай (рускай) мове.

Алімпіяда пройдзе ў два этапы:

- 12 красавіка  - пераказ, аўдзіраванне аўтэнтычнага тэксту

- 13 красавіка  - лексіка-граматычны тэкст, спантаннае вуснае выказванне

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў адбудзецца 13 красавіка.

Для ўдзелу ў алімпіядзе неабходна: да 5 красавіка 2018 года накіраваць на адрас: kaf_rki@grsu.by заяўку на ўдзел.

Кантактныя адрасы і тэлефоны: Беларусь, горад Гродна, 230009, вул. Урублеўскага, 33, ГрДУ імя Янкі Купалы, кафедра моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян (аўд. 116)

+375 152 69-02-29 (кафедра моўнай падрыхтоўкі беларускіх і замежных грамадзян)

+375 29 569 88 12 (маб.)

E-mail: kaf_rki@grsu.by

С положением конкурса можно ознакомиться здесь.