Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 30 Сакавік 2018 10:20

Вынікі VIII Рэгіянальнага маладзёжнага фестывалю відэапраектаў «Медыясфера» падвядуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

VIII Рэгіянальный маладзёжный фестываль відэапраектаў «Медыясфера»  падвядзе вынікі 30 сакавіка ў 10.00 па адрасе вул. Леніна, 32, (актавая зала).

Удзельнікаў чакае адкрыты паказ конкурсных матэрыялаў і ўзнагароджанне пераможцаў. У другой палове фестывальнага дня для аўтараў праектаў адбудуцца майстар-класы ад журналістаў Тэлерадыёкампаніі "Гродна" і Тэлерадыёвяшчальнага канала «Гродна Плюс». Для кіраўнікоў творчых груп кафедра журналістыкі і УНПО «Студэнцкі медыяцэнтр» арганізуюць прэзентацыю творчых праектаў студэнтаў спецыяльнасці "Журналістыка" і "Інфармацыя і камунікацыя" і круглы стол на тэму «Маладзёжны медыяцэнтр: вучоба, навука, творчасць». Падрабязная інфармацыя - у  праграме фестываля.