Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 26 Сакавік 2018 16:04

Прафесар з Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Л.Н. Гумілёва Айдаркан Байдековіч Скакаў прачытаў лекцыі для студэнтаў юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы

DSC 0581Доктар юрыдычных навук, прафесар кафедры крымінальна-прававых дысцыплін Еўразійскага нацыянальнага ўніверсітэта ім. Л.Н. Гумілёва Айдаркан Байдэкавіч Скакаў наведаў юрыдычны факультэт у рамках праграмы «Запрошаны прафесар».

У ходзе візіту Айдаркан Байдэкавіч Скакаў прачытаў лекцыі і правёў практычныя заняткі для студэнтаў 2 і 3 курсаў спецыяльнасці «Правазнаўства» па дысцыпліне «Крымінальнае права», а таксама правёў практычныя заняткі для магістрантаў 1 курса спецыяльнасці «Пракурорска-следчая дзейнасць» па дысцыпліне «Актуальныя праблемы крымінальнага права». 

Акрамя таго, госць сустрэўся з кіраўніцтвам і прафесарска-выкладчыцкім складам факультэта. У ходзе сустрэчы абмяркоўваліся перспектывы і напрамкі далейшага супрацоўніцтва паміж Еўразійскім нацыянальным універсітэтам ім. Л.Н. Гумілёва і Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы.

З усімі навінамі юрыдычнага факультэта можна азнаёміцца   тут.