Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 23 Сакавік 2018 11:27

У ГрДУ імя Янкі Купалы падведзены вынікі спаборніцтваў па гіравым спорце

8690 9Прадстаўнікі дзесяці факультэтаў спаборнічалі ў пяці вагавых катэгорыях у рамках праграмы круглагадовай спартакіяды.

 

Пераможцам стала каманда ваеннага факультэта пад кіраўніцтвам выкладчыка-начальніка фізічнай падрыхтоўкі і спорту кафедры тэорыі і арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых Паўла Кірмеля.

Другое месца заваявала каманда інжынерна-будаўнічага факультэта. Кіраўнік - старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Аляксандр Багурын.

Трэцяе месца ў каманды фізіка-тэхнічнага факультэта, якой кіруе старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту Іван Бернатовіч.