Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 22 Сакавік 2018 11:45

Фотаконкурс «Таямніцы маёй Радзімы» абвешчаны ў ГрДУ імя Янкі Купалы

8677 1Распавесці пра цудоўныя месцы нашай краіны, пра людзей, якія жывуць у Беларусі, пра прыроду роднага краю і яго культурную спадчыну ПА РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прафесійных фатографаў і аматараў.

 

Конкурс праходзіць у пяці намінацыях.

«Сям'я ў аб'ектыве» - фатаграфіі, якія адлюстроўваюць беражлівыя адносіны да сямейных каштоўнасцяў, непарыўную сувязь пакаленняў, сямейныя радаводы.

«Палітра радзімы маёй» - фатаграфіі прыроды, славутасцяў, месцаў адпачынку малой радзімы.

«Беларускае вяселле!» - фатаграфіі святочных мерапрыемстваў, спаборніцтваў, конкурсаў, кірмашоў, традыцый, якія праводзяцца на малой радзіме.

«Чалавек справы» - сюжэтныя фотаздымкі пра людзей, занятых прафесійнай дзейнасцю.

«Калі мы былі маладымі» - фатаграфіі з дзяцінства і юнацтва, праведзеных у вёсцы.

Каб прыняць удзел у конкурсе, неабходна размясціць фатаграфію ў сацыяльнай сетцы Instagram. Публікуючы здымак, аўтар павінен пазначыць намінацыю фотаконкурсу з апісаннем, а таксама размясціць хэштэги # Годмалойродины # конкурсБРСМ. Для перадачы эстафеты аўтару неабходна на апублікаваным фота адзначыць мінімум трох падпісчыкаў.

Вынікі фотаконкурсу падводзяцца штоквартальна па ўсіх намінацыях. Тры лепшыя працы вызначаюцца ў кожнай намінацыі.