Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 22 Сакавік 2018 09:06

Навуковая бібліятэка ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае прыняць удзел у акцыі «Чытаем любімых паэтаў разам»

8673 021 сакавіка, у Сусветны дзень паэзіі, Навуковая бібліятэка запрашае ўсіх аматараў паэтычнага слова прыняць удзел у акцыі «Чытаем любімых паэтаў разам».

На гэты раз акцыя будзе праходзіць у незвычайнай форме. Супрацоўнікі навуковай бібліятэкі прапануюць зняць на відэа сваё творчае прачытанне твора любімага паэта. Дадзенае відэа неабходна размясціць на старонцы Навуковай бібліятэкі ў сацыяльных сетках Facebook, Вконтакте альбо Аднакласнікі.

Сярод удзельнікаў акцыі будуць разыграны прызы. Той, чыё відэа набярэ больш за ўсё глядацкіх галасоў - адзнак «мне падабаецца» - атрымае падарунак.

Акцыя будзе доўжыцца з 21 па 28 сакавіка. Вынікі будуць падведзены 28 сакавіка ў 12.00.