Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 24 Красавік 2018 09:47

VIII Рэспубліканская навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя студэнтаў, навучэнцаў, маладых даследчыкаў «Альтернант 2018» пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Канферэнцыя пройдзе з 24 па 26 красавіка на кафедры прыродазнаўчых і лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання.

Праблемнае поле канферэнцыі:

– Актуальныя пытанні агульнай педагогікі;

– Праблемы методыкі выкладання прыродазнаўчых дысцыплін;

– Праблемы методыкі выкладання лінгвістычных дысцыплін;

– Аспекты карэкцыйна-развіццёвай педагогікі;

– Практыка-арыентаваны падыход у сістэме вышэйшай адукацыі;

– Пытанні пераемнасці вышэйшай і сярэдняй адукацыі;

– Выхаваўчы патэнцыял адукацыйнага працэсу.

Па выніках канферэнцыі зборнік матэрыялаў будзе дэпаніраваны. Удзел у канферэнцыі бясплатны.

Заяўкі на ўдзел у канферэнцыі і тэксты дакладаў прымаюцца да16.04.2018 па адрасе: 230023, г. Гродна, вул. Захарава, 32, каб. 4, e-mail:  kaf_metodprepod@grsu.by.

Больш падрабязна пра ўмовы ўдзелу чытайце у дадатку.