Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 14 Кастрычнік 2015 14:13

Студэнтка ГрДУ імя Янкі Купалы Кацярына Калюжная заваявала «срэбра» на III чэмпіянаце Еўропы сярод універсітэцкіх каманд па дзюдо

12119 2З 7 па 11 кастрычніка 2015 года ў г. Р'ймс (Францыя) праходзіў III чэмпіянат Еўропы сярод універсітэцкіх каманд па дзюдо.

У чэмпіянаце ўдзельнічалі студэнты-спартсмены з 19 rраін. Беларусь прадставіла спартыўная дэлегацыя, у склад якой увайшла студэнтка 3 курса факультэта псіхалогіі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Кацярына Калюжная.

Па выніках спаборніцтваў студэнтка нашай ВНУ у вагавай катэгорыі 78 кг заваявала сярэбраны медаль (асабісты трэнер - загадчык кафедры спартыўных гульняў Аляксандр Рэвакатавіч Бардзін).

Залаты медаль у вагавой катэгорыі да 66 кг дастаўся студэнту Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Ваэ Тутхалян (БФСТ «Дынама», асабісты трэнер - Гурген Геворгавіч Тутхалян). У фінальнай схватцы ён атрымаў верх над Рэмі Аккары, які прадстаўляў французскі ўніверсітэт.

Таксама срэбра ў вагавой катэгорыі да 90 кг удастоены выпускнік Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Ігар Жукаў (БФСТ «Дынама», асабісты трэнер - Аляксандр Анатольевіч Шлык).

«Бронза» у вагавой катэгорыі да 63 кг у выпускніцы Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка Даніэлы Казанай (МГШВСМ г. Мінск, асабісты трэнер - Сямён Абрамовіч Гуманаў).