Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 20 Сакавік 2018 13:55

Дні ГрДУ імя Янкі Купалы прайшлі ў Навагрудку і Бераставіцы

8651 4Як стаць студэнтам Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, даведаліся больш за паўтысячы старшакласнікаў.

Прафарыентацыйныя выставы-кірмашу «На шляху да прафесіі» прайшлі 14 сакавіка ў г. Навагрудку і 16 сакавіка ў г. Бераставіца. Будучыя абітурыенты змаглі пазнаёміцца з факультэтамі і спецыяльнасцямі купалаўскага ўніверсітэта, пагутарыць са студэнтамі і выкладчыкамі.

Інтэрактыўнае знаёмства старшакласнікаў з ГрДУ імя Янкі Купалы праходзіла на шматлікіх пляцоўках, дзе свае факультэты прэзентавалі выкладчыкі і студэнты. Пра тое, якія магчымасці для рэалізацыі сваіх талентаў прадастаўляе ўніверсітэт, распавялі самі студэнты. Купалаўцы спявалі, танцавалі, дзяліліся вопытам вучобы ва ўніверсітэце.

Навучэнцы і педагогі змаглі атрымаць адказы на пытанні, якія іх цікавяць, у нефармальнай абстаноўцы. Школьнікаў цікавілі не толькі спецыяльнасці і прахадныя балы, але і асаблівасці навучання на факультэтах, грамадскае жыццё, забяспечанасць інтэрнатам.

У красавіку Дні ГрДУ імя Янкі Купалы пройдуць у Ваўкавыскім, Слонімскім і іншых раёнах Гродзенскай вобласці.