Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 23 Сакавік 2018 10:42

Адкрыты фестываль усходняй культуры «Наўруз-байрам» адбудзецца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы

У праграме фестывалю фінал турніру па туркменскай нацыянальнай барацьбе «Гореш», дэгустацыя нацыянальных страў і шматлікія майстар-класы.

Да ўдзелу ў турніры па туркменскай нацыянальнай барацьбе «Гарэш» запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і краін замежжа. Максімальную колькасць удзельнікаў ад ВНУ - 3 чалавекі, па аднаму ўдзельніку ў кожнай вагавай катэгорыі (да 70 кг, з 70 да 80 кг, вышэй 80 кг). Турнір пройдзе ў два этапы: адборачны тур (на базе сваёй ВНУ), паўфінал і фінал на пляцоўцы ГрДУ імя Янкі Купалы.

У арганізацыі інтэрактыўных пляцовак могуць прыняць удзел усе жадаючыя. У якасці матэрыялаў для афармлення пляцоўкі могуць быць выкарыстаны любыя творчыя працы, якія адлюстроўваюць студэнцкае жыццё, нацыянальную самабытнасць і культуру розных краін (узоры нацыянальнага адзення, прадметы нацыянальнай культуры, фатаграфіі, тэматычныя фотаэкспазіцыі, плакаты, малюнкі, карціны, насценгазеты, стэнды, вырабы). Арганізатары інтэрактыўных пляцовак могуць прадставіць для дэгустацыі нацыянальныя стравы, пазнаёміць гасцей з гісторыяй нацыянальных танцаў, правесці майстар-класы па мове, каліграфіі і інш. Прапануем удзельнікам стварыць фотазону, якая б прыцягнула як мага больш жадаючых зрабіць памятнае фота на яе фоне. Стваральнікі самай папулярнай сярод наведвальнікаў інтэрактыўнай пляцоўкі / фотазоны будуць адзначаны спецыяльнымі прызамі.

Да ўдзелу ў конкурсе творчых прац «Новы дзень» запрашаюцца студэнты, магістранты, аспіранты, супрацоўнікі ўстаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і краін замежжа.

Конкурсныя работы павінны адлюстроўваць ідэю свята Наўруз Байрам - свята вясны і наступлення Новага года па сонечным летазлічэнні у цюркскіх народаў. Конкурсныя працы могуць быць прадстаўлены ў выглядзе фатаграфій, відэаролікаў, эсэ. Неабходна загрузіць працу ў асабістае паведамленне ў групу «Адкрыты фестываль усходняй культуры «Наўруз-байрам» у сацыяльнай сетцы Вконтакте з паметкай «Прозвішча, імя аўтара, назва работы, фармат фота / відэа / эсэ» па спасылцы да 15 сакавіка 2018 года. З 15 па 21 сакавіка будзе адкрыта галасаванне, па выніках якога будзе вызначаны пераможца ў кожнай з намінацый.

Для ўдзелу ў Адкрытым фестывалі культуры «Наўруз-байрам» неабходна аформіць заяўку з указаннем прозвішчаў удзельнікаў і суправаджаючых іх выкладчыкаў / супрацоўнікаў і накіраваць яе ў аргкамітэт не пазней за 15 сакавіка 2018 года для своечасовага афармлення запрашэнняў. Заяўку і матэрыялы неабходна даслаць па электроннай пошце ў выглядзе дадатку да электроннага ліста па адрасе orisam@grsu.by.

Кантактная інфармацыя:

+375 152 681240 (Бідная Ганна Аляксандраўна, начальнік аддзела па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці),

+375 25 9384678, +375 33 6229590 (Байраммырадов Гелдзі Байраммырадавіч, спецыяліст аддзела па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці).