Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Сакавік 2018 09:26

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы сталі пераможцамі і прызёрамі гарадскіх спаборніцтваў па спартыўным арыенціраванні

8652 1 copyГарадскія спаборніцтвы Адкрыццё летняга сезону «Тыдзень арыенціравання» прайшлі з 12 па 18 сакавіка.

 

Комплексныя спаборніцтвы ўключылі чатыры этапы: крос, тэорыя, сярэдняя дыстанцыя і сярэдняя дыстанцыя (Гандыкапы), або гонка-пераслед. Гэта значыць, лідэры па выніках першых трох тураў у чацвёртым стартавалі раней удзельнікаў з меншымі баламі.

У групе Ж-21 другое месца заняла спецыяліст па рэалізацыі вытворча-камерцыйнага аддзела выдавецкага центра ГрГУ імя Янкі Купалы Ганна Арочка. Трэцяе месца ў гэтай групе ў студэнткі 4 курса факультэта фізічнай культуры Віялеты Чуйковай.

У групе М-40 пераможцам стаў дацэнт кафедры спартыўных дысцыплін, кандыдат педагагічных навук, дацэнт Эдвард Ародзь. Другое месца ў гэтай групе заняў старэйшы выкладчык кафедры спартыўных дысцыплін Валерый Сухецкі, які ў фінальным туры стартаваў трэцім.

Адзначым, што студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы - члены клуба спартыўнага арыенціравання «Кронан» удзельнічалі ў арганізацыі спаборніцтваў, а таксама забяспечылі судзейства падчас спаборніцтваў.