Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 21 Сакавік 2018 14:31

Дні нямецкай мовы і культуры пройдуць у ГрДУ імя Янкі Купалы

На базе кафедры рамана-германскай філалогіі філалагічнага факультэта пры ўдзеле Германскай службы акадэмічных абменаў DAAD з 21 па 23 сакавіка 2018 года пройдуць Дні нямецкай мовы і культуры, у рамках якіх адбудуцца лінгвістычны конкурс, конкурс вершаў, віктарына пра Германію, конкурс відэаролікаў, конкурс песень «Наша Еўрабачанне».

Лектары DAAD правядуць майстар-класы, накіраваныя на паглыбленне ведаў нямецкай мовы, пашырэнне краіназнаўчага кругагляду, а таксама майстар-клас для настаўнікаў школ Гродна і вобласці «Укараненне інавацыйных тэхналогій у навучальны працэс».

За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся па адрасе: вул. Ажэшка, 22, аўд. 313, тэл. +375 152 74 07 26.