Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 15 Сакавік 2018 10:37

Студэнткі ГрДУ імя Янкі Купалы пяклі хлеб

8606 41Кулінарны конкурс «Гарачы хлебушак» прайшоў у рамках грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!»

За перамогу змагаліся прадстаўніцы ўсіх факультэтаў ГрДУ імя Янкі Купалы, каманды школьнікаў Ленінскага і Кастрычніцкага раёнаў г. Гродна, а таксама Тэхналагічнага і Гуманітарнага каледжаў. На працягу двух гадзін канкурсанткі замешвалі цеста, пяклі і падрыхтоўвалі свае вырабы да прэзентацыі.

Журы ацэньвала канкурсантаў па розных крытэрах: арыгінальнасць і вытанчанасць афармлення, апетытны выгляд, смакавыя якасці, адпаведнасць колеру і паху, збалансаванасць кампанентаў, стан мякішу вырабаў з дражджавога цеста, захаванне сучасных патрабаванняў пры падачы і падрыхтоўка стравы ва ўстаноўлены тэрмін.

Пераможцам сталі студэнткі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму. Другое месца дасталася факультэту біялогіі і экалогіі, на трэцім - прадстаўнікі каманды навучэнцаў школ Ленінскага раёна.

Па словах арганізатараў мерапрыемства, конкурс выклікае цёплыя ўспаміны пра дом і сям'ю.

Кулінарны паядынак увайшоў у цыкл мерапрыемстваў па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў», які праходзіць у рамках грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь!»