Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 15 Сакавік 2018 10:37

Прадстаўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы сталі прызёрамі чэмпіянату Узброеных Сіл па вайсковым рукапашным баі

8609 1Чэмпіянат Узброеных Сіл па вайсковым рукапашным баі праходзіў на вучэбна-спартыўнай базе ваеннага факультэта БДУІР з 5 па 7 сакавіка.

 

У склад зборнай каманды ваенных факультэтаў ўвайшлі курсанты 4-га курса Аляксей Ажель, Аляксандр Максіменка і курсант 3-га курса Раман Гліцук.

Па выніках спаборніцтваў другое месца ў вагавай катэгорыі да 80 кг заняў Аляксей Ажель, а Раман Гліцук стаў трэцім у вагавай катэгорыі да 85 кг.