Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 15 Сакавік 2018 08:50

Таленавітыя праграмісты Беларусі, Расіі і Літвы збяруцца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

i751cimgpsh orig copy copyНа базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе XIV Адкрыты камандны чэмпіянат па праграмаванні ГрДУ імя Янкі Купалы.

Супернікамі стануць каманды з Беларусі, Расіі і Літвы. Як распавёў прадстаўнік аргкамітэта, трэнер каманды ГрДУ імя Янкі Купалы Юрый Сцёпін, асаблівасць сёлетняга чэмпіянату ў тым, што прымаць удзел у ім будзе вялікая колькасць школьнікаў. Так, Гродзенскую вобласць прадставяць шэсць лепшых каманд школьнікаў.

Спаборніцтвы будуць праводзіцца ў фармаце штогадовай міжнароднай студэнцкай алімпіяды па праграмаванні ACM. Кожнай камандзе будзе выдзелены адзін кампутар. На працягу 5 гадзін дзецям павінны вырашыць максімальную колькасць прапанаваных задач: напісаць праграму, пасля чаго адправіць яе на сервер  сістэмы, дзе яна павінна прайсці праверку на фіксаваным наборы тэстаў. Рашэнне лічыцца карэктным пры ўмове, калі праграма паспяхова прайшла ўсе тэсты. Варта адзначыць, што тэксты заданняў выдаюцца ўдзельнікам на англійскай мове.

Чэмпіянат пройдзе 17 сакавіка 2018 года. Арганізатары чэмпіянату - ГрДУ імя Янкі Купалы, Moscow ACM ICPC Workshops і ЦРІТА МФТІ.