Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 13 Сакавік 2018 11:47

Дні філалагічнага факультэта стартавалі ў ГрДУ імя Янкі Купалы

З 12 па 16 сакавіка на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы ў рамках Дзён факультэта пройдуць конкурс прамоўніцкага майстэрства, акцыя «Чытаем разам», прэзентацыя спецыяльнасцяў і шэраг іншых мерапрыемстваў. Упершыню адбудзецца публічная лекцыя  «Філалогія і Я».

 

Праграма Дзён філалагічнага факультэта

12 сакавіка

13.30 – Акцыя "Чытаем разам ...» у гонар паэтаў-юбіляраў 2018 года: «Inspiration: дыялог культур у паэзіі» (Ажэшка, 22, аўд. 226)

18.00 – Гульня КВЗ «Лірыкі» супраць «празаікаў» (Леніна, 32, актавая зала)

13 сакавіка

13.30 – Конкурс аратарскага майстэрства «Пад Зоркай Кірыла Тураўскага ...» (Ажэшка, 22, аўд. 226)

16.00 –Спектакль па п'есе А.П. Чэхава «Вяселле» (Леніна, 32, актавая зала)

14 сакавіка

11.00 – Дзень адчыненых дзвярэй: прэзентацыя спецыяльнасцяў.

Беларуская філалогія (Леніна, 32 аўд. 3)

Руская філалогія (Ажэшка, 22, аўд. 332)

РГФ (Ажэшка, 22, аўд. 337)

СІЯ, РГФ(англ.) (Ажэшка, 22, аўд. 338)

13.00 – Публічная лекцыя "Філалогія і Я" (Ажэшка 22, аўд. 226)

15 сакавіка

13.00 – Літаратурна-музычная прэзентацыя, прысвечаная Году малой радзімы "Зямля пад белымі крыламі" (Леніна, 32, аўд. 3)

16 сакавіка

14.00 – Фестываль дзіцячай кнігі «Я - літаратурны герой» (Леніна, 32, актавая зала)

 

8552 1