Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 21 Сакавік 2018 11:39

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае пахварэць за спартсменаў на чэмпіянаце свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце

21 25.03.2018 Конькобежный спорт21-25 сакавіка 2018 года Мінск прыме IV чэмпіянат свету сярод студэнтаў па канькабежным спорце, які арганізуецца пад патранажам Міжнароднай федэрацыі універсітэцкага спорту (FISU).

Базай для правядзення чэмпіянату будзе самы маштабны мультыфункцыянальная культурна-спартыўны комплекс Беларусі «Мінск-арэна». Чэмпіянат ўпершыню будзе праводзіцца на крытай лядовай пляцоўцы з 400-метровай бегавой дарожкай. Гэта дазволіць арганізатарам не залежаць ад умоў надвор'я.

На дадзены момант колькасныя заяўкі паступілі ад 15 краін, уключаючы Беларусь.

Самая вялікая дэлегацыя чакаецца з Расеі. Удзел у спаборніцтвах прымуць 15 расійскіх канькабежцаў. Па 12 чалавек у склад каманд Польшчы і Нідэрландаў. Таксама на мінскім лёдзе паспаборнічаюць прадстаўнікі Казахстана, Італіі, Японіі, ЗША, Кітая, Эстоніі, Чэхіі, Швецыі, Венгрыі, Індыі, Фінляндыі, Украіны.

Заяўкі на ўдзел у турніры ў якасці валанцёраў ужо падалі 80 студэнтаў вядучых устаноў вышэйшай адукацыі Беларусі.

Талісманам IV чэмпіянату свету стане ласка Алесь. Менавіта гэты дзіўны звярок быў абраны па выніках рэспубліканскага конкурсу, у якім прынялі ўдзел студэнты і школьнікі краіны.

Чакаем усіх аматараў спорту на канькабежным стадыёне «Мінск-арэны»!