Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 24 Сакавік 2018 11:22

VII фестываль практычнай псіхалогіі "Свет у псіхалогіі - псіхалогія ў свеце" пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Фестываль, прысвечаны тэме «Дзіця ў сучасным свеце», адбудзецца 23 - 24 сакавіка 2018 года.

У праграме фестывалю практыка-арыентаваныя лекцыі вядучых айчынных і замежных навукоўцаў і спецыялістаў, аўтарскія майстар-класы, семінары, трэнінгі, інтэрактыўныя прэзентацыі, конкурсы метадычных распрацовак «Творчы пошук», творчых работ навучэнцаў і студэнтаў «Я і Псіхалогія», інтэрактыўных прэзентацый «Псіхалагічны крэатыў», фотаработ «Псіхалагічны фармат».

Больш падрабязна пра фэстываль  у дадатку.

Кантактная інфармацыя: Рэспубліка Беларусь, 230009, г. Гродна, БЛК, в. 21, каб. 35 (кафедра ўзроставай і педагагічнай псіхалогіі), е-mail: kvippfest@gmail.com.