Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 12 Сакавік 2018 16:49

Дабрачынная выстава-продаж дэкаратыўных раслін прайшла ў ГрДУ імя Янкі Купалы

8548 6Мерапрыемства, арганізаванае ў рамках праекта «Універсітэт - сад», адбылося 6 сакавіка ў фае вучэбнага корпуса па адрасе зав. Даватара, 3/1. Падобная акцыя ва ўніверсітэце прайшла ўпершыню.

Кветкі, прадстаўленыя на выставе, пасаджаны ўдзельнікамі праекта ў пачатку снежня 2017 года ў рамках майстар-класа па «экспрэс-раслінам» у інтэр'еры, які правяла Ірына Ярэма, удзельнік праекта «Універсітэт-сад», лабарант кафедры батанікі. На працягу трох месяцаў удзельнікі праекта даглядалі за высаджанымі раслінамі.

Сродкі, сабраныя ў рамках выставы-продажу будуць накіраваны на дапамогу выхаванцам ГУСО «Васілішкаўскі дом-інтэрнат для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця».

Наступны майстар-клас па вегетатыўным размнажэнні хрызантэм у рамках праекта «Універсітэт-сад» адбудзецца ў сярэдзіне сакавіка.