Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 14 Сакавік 2018 11:29

Актуальныя пытанні вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў абмяркуюць у ГрДУ імя Янкі Купалы

VII Рэспубліканская навукова-метадычная канферэнцыя курсантаў, студэнтаў і магістрантаў «Актуальныя пытанні вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў» адбудзецца 23 сакавіка на ваенным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

Навуковы форум накіраваны на абмеркаванне актуальных праблем вядзення і забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў, удасканаленне працэсу арганізацыі фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых і выпрацоўку адзіных падыходаў да іх вырашэння.

Праца канферэнцыі плануецца па наступных напрамках:

- «Актуальныя пытанні вядзення і баявога забеспячэння баявых дзеянняў падраздзяленняў Узброеных сіл і іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў»;

- «Актуальныя пытанні матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння і баявых дзеянняў»;

- «Тэарэтычныя і прыкладныя аспекты фізічнай падрыхтоўкі ваеннаслужачых».

Удзел у навуковым форуме могуць прыняць курсанты, студэнты, магістранты. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў.

Рабочыя мовы канферэнцыі: руская і беларуская.

Рэгістрацыя  і прыём навуковых артыкулаў ажыццяўляюцца да 14 сакавіка.

Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі ўдзелу ў канферэнцыі і правіламі афармлення навуковых артыкулаў можна  у дадатку.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, Фолюш, 15/219

Тэл.: 8 (0152) 53-08-04, 68-52-14,

E-mail: kaf_obvoysk@grsu.by