Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 12 Сакавік 2018 09:42

Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus + для супрацоўнікаў і выкладчыкаў ГрДУ імя Янкі Купалы на чытанне лекцый і праходжанне стажыроўкі ва Універсітэце Арыстоцеля (Грэцыя)

Аб'яўлены конкурс на падачу заявак у рамках праграмы Erasmus + для супрацоўнікаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на чытанне лекцый і праходжанне стажыроўкі ва Універсітэце Арыстоцеля (Салонікі, Грэцыя).

Для ВНУ-партнёраў у Рэспубліцы Беларусь даступныя 4 мабільнасці для чытання лекцый і дзве мабільнасці для праходжання стажыроўкі працягласцю 5 дзён (+2 дня на дарогу). Мабільнасць неабходна рэалізаваць да 10 снежня 2018 года.

Неабходны ўзровень валодання замежнай мовай (англійская) - B2. Прадметныя вобласці для чытання лекцый можна даведацца  па спасылцы. Памер фінансавання - 140 еўра ў дзень.

Заяўку і пакет дакументаў неабходна прадаставіць у аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці да 12 сакавіка 2018 года.

Па дадатковую інфармацыю можна звяртацца ў аддзел па працы з замежнымі студэнтамі і акадэмічнай мабільнасці па адрасе вул. Ажэшка, 22, аўд. 216, тэл. +375 (152) 68-12-44.