Надрукаваць гэтую старонку
Аўторак, 06 Сакавік 2018 15:08

Новы прафарыентацыйны праект стартаваў на кафедры журналістыкі ГрДУ імя Янкі Купалы

8516 3Навучэнцам школ прапануюць паспрабаваць сябе ў ролі журналіста.

Рэалізуецца новы праект у рамках школы юнага журналіста «МедыяSTARt».

Як распавяла загадчык кафедры журналістыкі Іна Мінчук, у рамках шостага школьнага дня навучэнцы на працягу трох гадзін змогуць паспрабаваць сябе ў ролі журналіста, відэааператара, фатографа, пасля чаго кожны ўбачыць прадукт сваёй працы. Таксама ў праграму тура ўваходзіць экскурсія па ўніверсітэце і студэнцкім медыяцэнтры.

Першымі, хто паспрабаваў сябе ў ролі журналістаў, сталі навучэнцы Гродзенскай гарадской гімназіі. Хлопцы адзначылі, што журналісцкае жыццё стала для іх цікавым адкрыццём. Пасля інтэрактыўнага майстар-класа вучні напісалі свой першы рэпартаж.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца  тут.