Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 08 Сакавік 2018 12:26

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя па актуальных пытаннях паліталогіі пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

VIII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Беларуская паліталогія: разнастайнасць у адзінстве» пад агульнай тэмай «Рэгіянальныz інтэграцыйныя працэсы і Беларусь: філасофска-светапоглядныя падставы, тэндэнцыі развіцця, вопыт сацыяльна-палітычнага мадэлявання» адбудзецца 17-18 мая 2018 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Да ўдзелу ў форуме запрашаюцца палітолагі, філосафы, сацыёлагі, студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і замежжа, а таксама ўсе, каго цікавяць актуальныя праблемы сучаснай палітычнай навукі.

У рамках канферэнцыі плануецца разгледзець шэраг пытанняў, сярод якіх:

- «Глабалізацыя і рэгіянальная інтэграцыя: тэндэнцыі і контртэндэнцыі, выклікі, рызыкі, пагрозы ўзаемадзеяння»;

- «Філасофска-метадалагічны і каштоўнасна-светапоглядны базіс рэгіянальных інтэграцыйных працэсаў і сістэм»;

-«Геапалітычныя сусветныя праблемы як крыніцы развіцця рэгіянальных інтэграцыйных працэсаў і сістэм»;

-«Асноўныя палітычныя інстытуты і фактары ў рэгіянальных інтэграцыйных працэсах: асаблівасці еўрапейскага і еўразійскага вопыту»;

-«Палітыка-прававое рэгуляванне рэгіянальных інтэграцыйных працэсаў: асіметрыя нормы і практыкі»;

- «Ідэйна-сімвалічны дыскурс ў прасторы рэгіянальнай інтэграцыі»;

- «Рэгуляванне рэгіянальных інтэграцыйных працэсаў у глабальным свеце: тэарэтычныя мадэлі і палітычная рэальнасць»;

- «ЕС, ЕАЭС і Беларусь: падабенства і адрозненні»;

- «ЭПШП, ЕАЭС, ЭС і Беларусь: напрамкі спалучэння і развіцця»;

- «ІТ-прастора і рэгіянальныя інтэграцыйныя працэсы: месца і роля Беларусі»;

- «Гуманітарнае і адукацыйнае супрацоўніцтва, ЕС, ЕАЭС і Беларусі»;

- «Прывід прыярытэтных праблем і задач рэгіянальнай інтэграцыі у 2018 годзе»;

- «Перспектывы і сцэнары развіцця ЕС, ЕАЭС і Беларусі».

Заяўкі на ўдзел і тэзісы дакладаў прымаюцца да 8 сакавіка 2018 года на электронны адрас  polisgrodno@grsu.by    з пазнакай «На канферэнцыю «Інтэграцыя 2018».

Даведацца аб умовах удзелу ў канферэнцыі і патрабаваннях да дакладаў можна  у дадатку.

Кантакты

Адрас: 230000, г. Гродна, пер. Даватора, 3/1, каб. 115 (кафедра паліталогіі)

Тэл: 8 (0152) 68-54-09, + 375 (33) 363-73-34

E-mail: polisgrodno@grsu.by

Web: http://lf.grsu.by