Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 05 Сакавік 2018 15:07

Супраць наркотыкаў: у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце прайшла інтэрактыўная навучалая акцыя

8502 2Штогод у пачатку сакавіка ва ўсім свеце праходзяць мерапрыемствы, накіраваныя на барацьбу з наркаманіяй і наркабізнесам. 1 і 2 сакавіка студэнты купалаўскага ўніверсітэта сталі ўдзельнікамі акцыі «Мы супраць наркотыкаў».

Студэнцкія інфармацыйна-лектарскія групы сумесна з валанцёрамі ўніверсітэта арганізавалі акцыю, накіраваную на барацьбу і прафілактыку наркаманіі сярод моладзі. У час мерапрыемства кожны з удзельнікаў акцыі атрымаў інфармацыйныя буклеты «Дзесяць важкіх прычын, сказаць НЕ наркотыкам». Таксама быў усталяваны адмысловы стэнд, на якім купалаўцы змаглі выказаць меркаванне па дадзенай праблеме, пакінуць галасы «супраць» наркотыкаў на стэндзе, напісаць свой feed-back.