Надрукаваць гэтую старонку
Пятніца, 02 Сакавік 2018 09:03

Скласці фотаробат, стаць бізнэсмэнам і наведаць «Моўны кафэтэрый»: ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй

1У гэту суботу, 3 сакавіка, у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбудзецца агульнаўніверсітэцкі Дзень адчыненых дзвярэй.

Школьнікі Гродзеншчыны змогуць пазнаёміцца з нашай alma mater, а таксама перспектывамі і магчымасцямі атрымання ў ёй вышэйшай адукацыі. Для будучых абітурыентаў будуць працаваць інтэрактыўныя пляцоўкі, дзе кожны зможа даведацца аб праектах студэнтаў-купалаўцаў, пазнаёміцца са спецыяльнасцямі факультэтаў і задаць пытанні адказнаму сакратару прыёмнай камісіі.

Прадстаўнікі юрыдычнага факультэта пагрузяць гасцей у працу дэтэктыўнага агенцтва «НКВД (Ну Куды Вы Дзенецеся ?!)». Тут ўдзельнікі даведаюцца пра тонкасці апытання і надгляду пры праходжанні мяжы, складуць фотаробат і вывучаць узоры рэчыўных доказаў.

На пляцоўцы факультэта фізічнай культуры будучых абітурыентаў навучаць тэхнікам пешаходнага турызму і гульні ў баскетбол, а таксама раскажуць, як пры дапамозе электронных сродкаў навучання стаць лепшым у гульнявых відах спорту.

Студэнты факультэта эканомікі і кіравання падзеляцца сакрэтамі поспеху вядзення бізнесу ў інтэрнэце «Ад ідэі да рэалізацыі» і пададуць кожнаму магчымасць адчуць сябе бізнэсмэнам падчас прэзентацыі бізнес-стартапа «Vmeste». Акрамя таго, на пляцоўцы факультэта эканомікі і кіравання рабят чакаюць эканамічныя гульні.

Даведацца пра тонкасці падрыхтоўкi да цэнтралiзаванага тэсцiравання і ўмовах удзелу ў ЦТ - 2018 можна будзе ў прадстаўнікоў факультэта давузаўскай падрыхтоўкі.

Арт-гасцёўня адкрые свае дзверы на пляцоўцы факультэта мастацтваў і дызайну. Тут кожны ўбачыць лепшыя работы студэнтаў і выпускнікоў, пачуе любімыя мелодыі падчас працы «Музычнай шкатулкі» і удасканаліць навыкі малявання ў рамках майстар-класа па выяўленчым мастацтве.

На пляцоўцы ваеннага факультэта паспрабаваць свае сілы на стралковым трэнажоры «Скатт» змогуць не толькі смелыя юнакі, але і дзяўчаты.

Даведацца, ці вы можаце стаць філолагам, і наведаць «Моўны кафэтэрый» прапануюць студэнты філалагічнага факультэта. Акрамя таго, купалаўцы падзеляцца сакрэтам таго, як вучыцца з захапленнем.

На пляцоўцы факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму госці адправяцца ў падарожжа, падчас якога пазнаёмяцца з вядомымі гістарычнымі палітычнымі і культурнымі дзеячамі Беларусі розных эпох. Таксама школьнікі правядуць сацыялагічнае апытанне і зробяць добрыя фота падчас працы фотамайстэрні «Медыя - пакаленне 24 * 7».

У свет віртуальнай рэальнасці акунуць прадстаўнікі факультэта матэматыкі і інфарматыкі. Таксама студэнты - распрацоўшчыкі прыкладанняў віртуальнай рэальнасці раскажуць пра свае праекты і правядуць кансультацыі для будучых праграмістаў.

Майстар-клас па карвінгу, стварэнне фларыстычных кампазіцый разам, інтэрактыўная заалагічная пляцоўка чакаюць будучых абітурыентаў на факультэце біялогіі і экалогіі.

Лазернае шоу, якое нікога не пакіне абыякавым, пакажуць студэнты фізіка-тэхнічнага факультэта.

На пляцоўцы педагагічнага факультэта удзельнікаў Дзён адчыненых дзвярэй будуць сустракаць аніматары. Шоў «Дзіцячае свята будзе яркім!» арганізуюць студэнты. Таксама прадстаўнікі факультэта правядуць майстар-клас «Як правільна «зламаць язык» і прапануюць зрабіць арыгамі.

«Пазнаць сябе» будучыя абітурыенты змогуць на пляцоўцы факультэта псіхалогіі. Юнакі і дзяўчаты пагутараць са студэнтамі і выкладчыкамі, пасля чаго гасцям раскажуць, як эфектыўна рыхтавацца да іспытаў.

Батл «Кампутар vs аловак» зробяць на інжынерна-будаўнічым факультэце. Школьнікі будуць мадэляваць будынкі і «наведаюць» лабараторыю сучасных матэрыялаў.

Інтэрактыўныя інтэлектуальныя гульні і майстар-клас па стварэнні палімерных вырабаў з дапамогай 3D-друку арганізуюць на пляцоўцы факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання.

Таксама ў гэты дзень кожны зможа зрабіць сэлфі і фота побач з фотазонай ГрДУ імя Янкі Купалы, наведаць арт-гасціную і выпрабаваць удачу ў маментальнай латарэі «Поспех з ГрДУ».

Больш падрабязна з праграмай Дня адчыненых дзвярэй можна азнаёміцца  у дадатку.

Запрашаем Вас на Леніна, 32!