Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 24 Люты 2018 14:00

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае ўсіх студэнтаў прыняць удзел у акцыі і на дыскатэку «Універ» у МЦ "Гродна"

У гонар 78-годдзя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга ў суботу, 24 лютага, студэнты арганізуюць віншавальную акцыю «З днём нараджэння, універсітэт!».

Увечары купалаўцы змогуць адпачыць у моладзевым цэнтры «Гродна» на дыскатэцы «Універ». Усіх чакае насычаная забаўляльная праграма: сэты ды-джэяў, танцавальнае шоу і многае іншае!

Уваход - для паўналетніх. Пачатак у 22.00.

Па ўсіх пытаннях звяртацца па адрасе: вул. Ажэшка, 22, каб. 229.