Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Люты 2018 11:52

Фестываль педагагічных інавацый упершыню пройдзе ў ГрДУ імя Янкі Купалы

 

Фестываль педагагічных інавацый

20 – 23 лютага 2018 года

Праграма мерапрыемстваў

Выкладчыкі ўніверсітэта, педагогі каледжаў, настаўнікі школ, ліцэя, гімназій, члены рэспубліканскага клуба «Крыштальны журавель» - пераможцы конкурсу «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь» прадставяць вопыт выкарыстання інавацыйных адукацыйных тэхналогій у навучальным працэсе.

На дыскусійных пляцоўках Фестывалю будуць абмяркоўвацца:

  • традыцыі і інавацыі ў сучаснай адукацыі;
  • роля педагога ў фарміраванні кампетэнцый чалавека ХХІ стагоддзя;
  • творчыя падыходы ў навучанні.

Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемствах Фестывалю педагагічных інавацый!

20.02.2018 (аўторак)

11.00 – 13.00, вул. Ажэшкі, 22, ауд. 209.

Адкрыццё Фестывалю педагагічных інавацый

Прывітальнае слова першага прарэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы А.А. Раманава

Дыскусійная пляцоўка «Сучасны ўрок: міфы і рэальнасць»

Мадэратар:

Маслаў Ігар Сяргеевіч, дырэктар ДУА «Ліцэй № 1 г. Гродна», магістр педагагічных навук

 

21.02.2018 (серада)

10.00 – 11.30, вул. Ажэшкі, 22, ауд. 218а.

Майстар-клас «Сучасны ўрок: феерверк педагагічных ідэй»

Вядучы:

Германовіч Святлана Фёдараўна, настаўніца рускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Раманавічская сярэдняя школа Магілёўскага раёна», фіналіст рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2009»

11.30 – 13.00, вул.Ажэшкі, 22, ауд. 218а.

Майстар-клас «Як зрабіць урок цікавым: з метадычнага партфеля настаўніка»

Вядучы:

Германовіч Святлана Фёдараўна, настаўніца рускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі «настаўнік-метадыст» ДУА «Раманавічская сярэдняя школа Магілёўскага раёна», фіналіст рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагогаў «Настаўнік года Рэспублікі Беларусь 2009»

 

22.02.2018 (чацверг)

12.30 – 13.30, вул. Ажэшкі, 22, ауд. 209.

Інтэграваны ўрок з элементамі коучынгавай тэхналогіі «Распрацоўка аднаго з урокаў па матэматыцы ў далікавы перыяд» (Лідскі каледж)

Вядучыя:

Кудзерка Наталля Яўгенаўна, выкладчык вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Лідскага каледжа

Будзішка Наталля Леанідаўна, выкладчык вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі Лідскага каледжа, магістр педагагічных навук

 

23.02.2018 (пятніца)

11.45 – 12.00, вул. Ажэшкі, 22, ауд. 218.

Падвядзенне вынікаў і ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу творчых работ «1978 год у гісторыі краіны, універсітэта, сям'і», арганізаванага на форуме электроннага навукова-метадычнага часопіса «Універсітэт адукацыйных інавацый»

12.00 – 15.00, вул. Ажэшкі, 22, ауд. 218, 218а.

Адкрыты метапрадметны занятак-дыялог «1978 год у гісторыі краіны, універсітэта, сям'і»

Вядучыя:

Калацэй Марына Яцэкаўна, кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права

Каляга Алег Уладзіміравіч, старшы выкладчык кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін