Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Люты 2018 14:22

Студэнты факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы занялі прызавыя месцы ў прэстыжным еўрапейскім конкурсе «Food Technologist 2018»

8311 1Купалаўцы сталі адзінымі прадстаўнікамі Беларусі на Міжнародным студэнцкім конкурсе, фінал якога прайшоў 15 лютага ва Універсітэце прыкладных навук у Каўнасе (Літва).

Супернікамі студэнтаў Гродзенскага ўніверсітэта сталі каманды з Літвы, Італіі і Партугаліі. Дарэчы, купалаўскі ўніверсітэт на конкурсе прадставілі тры каманды студэнтаў спецыяльнасці «Вытворчасць прадукцыі і арганізацыя грамадскага харчавання».

– Падчас конкурсу нашы студэнты дэманстравалі свае веды і ўменні ў галіне кантролю якасці і арганалептычнай адзнакі прадукцыі, мікрабіялагічных даследаванняў і тэхналогіі вытворчасці прадуктаў харчавання, а таксама прадставілі хатняе заданне, якое заключалася ў распрацоўцы інавацыйных прадуктаў харчавання, - распавёў дэкан факультэта біялогіі і экалогіі Аляксандр Карэўскі .

Па выніках спаборніцтва другое месца заняла каманда 3 курса. У яе склад увайшлі Святлана Абузава, Уладзіслаў Гаманчук і Уладзіслаў Ярашэвіч, якіх да конкурсу рыхтавала выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены харчавання Наталля Чугай. Трэцяе месца ў каманды 4 курса факультэта біялогіі і экалогіі, у складзе якой Вольга Трыпуць, Вольга Ратнікава і Каханоўская Вікторыя. Кіраўніком дзяўчат з'яўляецца старшы выкладчык кафедры тэхналогіі, фізіялогіі і гігіены Анастасія Кучар.

Пераможцамі «Food Technologist 2018» сталі прадстаўнікі з Італіі.