Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 27 Люты 2018 11:19

Дэкаратыўныя вырабы з дрэва зробяць удзельнікі грамадзянска-патрыятычнага марафона «Разам - за моцную і квітнеючую Беларусь»

У майстэрні Тэхналагічнага каледжа ГрДУ імя Янкі Купалы ўдзельнікі конкурсу «Гападар і Гаспадыня» прадэманструюць свае сталярныя таленты.

27 і 28 лютага 2018 года будуць вырабляць дэкаратыўныя вырабы з дрэва, дапаўняючы іх рознымі элементамі. Пачатак у 9.00 - для студэнтаў / навучэнцаў, якія займаюцца ў 2 змену, у 14.00 - для студэнтаў / навучэнцаў, якія займаюцца ў 1 змену.

Журы ацэніць дызайн і знешні выгляд вырабу, яго функцыянальнасць, якасць выканання і афармленне.

Конкурс праходзіць у рамках цыклу мерапрыемстваў па выхаванні адказнага стаўлення да сям'і «Разам - у абарону жыцця, маральнасці і сямейных каштоўнасцяў».

З Палажэннем марафону можна азнаёміцца ў дадатку.