Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 28 Люты 2018 11:11

Група ўніверсітэтаў Кампастэла (Compostela Group of Universities) аб'яўляе аб пачатку адборачнага тура для ўдзелу ў праграме STELLA Junior

Мэтай Міжнароднай праграмы студэнцкай мабільнасці STELLA Junior з'яўляецца забеспячэнне акадэмічнай мабільнасці і міжнародных стажыровак для студэнтаў універсітэтаў- членаў групы Compostela.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць у сакратарыят CGU наступны пакет дакументаў:

- заяўка на ўдзел;

- CV (у фармаце Europass) на англійскай мове;

- дакумент, які пацвярджае факт навучання ва ўніверсітэце, які ўваходзіць у Compostela Group;

- адсканаваная копія пашпарта;

- выпіска з заліковай кніжкі;

- ліст падтрымкі ад універсітэта.

Поўны пакет дакументаў павінен быць адпраўлены на электронны адрас grupo.compostela@usc.es не пазней за 30 красавіка (для летніх стажыровак) / 31 ліпеня (для стажыровак у восеньскім семестры).

Стыпендыяты праграмы будуць вызначаны камітэтам праграмы STELLA Junior сярод студэнтаў, якія прадставілі дакументы для ўдзелу ў адборачным туры. Усяго прадугледжана 6 грантаў па 650 еўра.

Больш падрабязна з умовамі ўдзелу і патрабаваннямі да ўдзельнікаў праграмы можна азнаёміцца па спасылцы.

Каардынатар супрацоўніцтва Гродзенскага ўніверсітэта ў рамках Compostela Group of Universities - загадчык кафедры замежных моў Святлана Ганчар.

 

Кантактныя дадзеныя

Тэл.: 72-38-42

Е-mail: gonchar_sv@grsu.by