Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 20 Люты 2018 11:01

Факультэт даўніверсітэцкай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае школьнікаў на бясплатныя вэбінары

Заняткі накіраваны на падрыхтоўку да цэнтралiзаванага тэсцiравання 2018 года. Арганізатарам вэбінараў выступае кафедра сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі.

Першы вебинар пройдзе 20 лютага і будзе прысвечаны гісторыі Беларусі. Аб беларускіх землях 9-13 стагоддзяў раскажа дацэнт кафедры гісторыі Беларусі, археалогіі і спецыяльных гістарычных дысцыплін Святлана Сілава. Пачатак у 16.40.

22 лютага адбудзецца другі занятак. Тэхналогіямі рашэння ўраўнанняў і выразаў з модулем падзеліцца дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Юрый Раманоўскі. Пачатак у 16.00.

Трэці занятак будзе арганізаваны 1 сакавіка. Загадчык кафедры сучасных тэхналогій даўніверсітэцкай адукацыі Ірына Карлюкова пазнаёміць з тэхналогіямі рашэння рацыянальных ураўнанняў. Пачатак у 16.00.

Вэбінары пройдуць у дыстанцыйнай форме. Больш падрабязна пра ход іх правядзення можна азнаёміцца па спасылцы.

Для ўдзелу ў занятках неаюходна зарэгістравацца (рэгістрацыя заканчваецца за суткі да правядзення вэбінара).

Кантактная асоба: Таццяна Дамброўская (+375 (29) 267-96-73, 72-36-80).