Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 19 Люты 2018 10:51

II Міжнародная навукова-практычная інтэрнэт-канферэнцыя маладых даследчыкаў «Альфа - 2018» адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы

Канферэнцыя пройдзе на філалагічным факультэце Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы 21-24 лютага 2018 года.

Да ўдзелу запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых навучальных устаноў Беларусі і замежжа.

Праца навуковага форуму будзе арганізавана па наступных напрамках:

- «Палікультурная прастора ўстановы адукацыі»;

- «Педагагічныя ідэі ХХI стагоддзя»;

- «Праблемы маўленчай камунікацыі»;

- «Асаблівасці сучаснай мовы»;

- «Шляхі фарміравання міжкультурнай кампетэнцыі студэнтаў».

Рабочыя мовы канферэнцыі: беларуская, руская, польская, англійская, нямецкая.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 19 лютага. Каб прыняць удзел у навуковым форуме, неабходна запоўніць заяўку па спасылцы  іпрымацаваць электронны варыянт навуковага артыкула.

Арганізатарам канферэнцыі выступае кафедра рускай мовы як замежнай.

Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі ўдзелу ў канферэнцыі і патрабаваннямі да афармлення навуковых артыкулаў можна ў дадатку.

Кантакты

Адрас: Рэспубліка Беларусь, 230012, г. Гродна, вул. Леніна 32, каб. 11

Е-mail: kaf_ri@grsu.by

Тэл. 8 (0152) 77-13-82