Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 21 Люты 2018 10:34

Упершыню турнір на Кубак рэктара па валейболе збярэ ў ГрДУ імя Янкі Купалы сем каманд

Адкрыты міжнародны турнір па валейболе сярод жаночых каманд на Кубак рэктара Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы пройдзе з 21 па 23 лютага.

Традыцыйна ўдзел у спаборніцтвах прымуць каманды купалаўскага ўніверсітэта, АСДЮШАР імя А.М. Сапегі, Універсітэта ў Беластоку і Балтыйскага федэральнага ўніверсітэта імя І. Канта. Упершыню на спартыўную пляцоўку выйдуць прадстаўніцы Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, «Газпром трансгаз Беларусь» і Смаленскай дзяржаўнай Акадэміі фізічнай культуры, спорту і турызму.

Дзяўчаты правядуць 14 гульняў, па выніках якіх стане вядомы пераможца спаборніцтваў.

Больш падрабязна з праграмай правядзення турніру можна азнаёміцца ў дадатку.