Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Пятніца, 02 Люты 2018 16:16

Студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы заваявалі 15 медалёў на Рэспубліканскай універсіядзе - 2018

8181 1Універсіяда стартавала ў Магілёве са спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы ў памяшканні і сабрала больш за 450 спартсменаў з 28 універсітэтаў Рэспублікі Беларусь.

Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадстаўлялі 14 студэнтаў, якія папоўнілі скарбонку спартыўных дасягненняў універсітэта 15-ю медалямі. У агульнакамандным заліку зборная ГрДУ імя Янкі Купалы стала чацвёртай.

"Золата" ў бегу на 800 метраў заваяваў студэнт факультэта фізічнай культуры Ян Слома. Спартсмен таксама заняў трэцяе месца ў бегу на 400 метраў. У скачках з шастом лепшай прызнана студэнтка факультэта фізічнай культуры Ірына Жук. Дзяўчына стала другой у скачках у даўжыню.

Уладальнікамі сярэбраных медалёў сталі студэнты факультэта фізічнай культуры: Юрый Ярэміч у скачках з шастом, Аляксандра Хільмановіч у бегу на 400 і 800 метраў, Віталь Жук у бегу на 60 метраў з бар'ерамі. Акрамя таго, Віталь заняў трэцяе месца ў штурханні ядра.

«Бронзы» были удостоены студенты также факультета физической культуры: Сергей Пустобаев в беге на 200 метров, Анастасия Богданчук в многоборье, Каролина Тучковская в толкании ядра и Александра Свистун в прыжках с шестом. Третьим в прыжках с шестом среди юношей стал студент инженерно-строительного факультета Владислав Чемармазович.

Яшчэ адзін бронзавы медаль прынеслі купалаўцы Віталь Жук, Максім Андралойць, Уладзіслаў Чамармазавіч і Ян Слома: хлопцы спаборнічалі ў камандным эстафетным бегу 4х200 метраў.

Вялікі ўклад у скарбонку зборнай універсітэта ўнеслі студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Аляксандр Шловенец (скачкі з шастом), студэнткі факультэта фізічнай культуры Дар'я Батогова (трайны скачок, скачкі ў даўжыню) і Вераніка Афоніна (бег 400 м і 800 м).

Трэнерамі-прадстаўнікамі каманды купалаўскага ўніверсітэта выступілі старэйшыя выкладчыкі кафедры спартыўных дысцыплін Валерый Сухецкі і Алена Стасюкевіч.