Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Нядзеля, 04 Люты 2018 14:54

ГрДУ імя Янкі Купалы запрашае студэнтаў прыняць удзел у VIII конкурсе на лепшую працу «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь»

У Беларусі праходзіць VIII конкурс на лепшую работу па тэме «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь». Яго мэта - прыцягнуць грамадскую ўвагу да праблем прававога рэгулявання адносін у сферы фізічнай культуры і спорту і актывізаваць навуковыя даследаванні гэтых праблем.

Конкурс праводзіцца ў намінацыях:

- «Лепшая студэнцкая праца»;

- «Лепшая праца юрыста, які працуе ў спартыўнай сферы»;

- «Лепшая праца юрыста, які не працуе ў спартыўнай сферы»;

- «Лепшае прыкладное даследаванне ў сферы спартыўнага права».

Артыкулы, прызнаныя па выніках конкурсу лепшымі, плануецца апублікаваць у зборніку артыкулаў «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь». У цяперашні час ён уяўляе сабой адзінае спецыялізаванае беларускае выданне па спартыўным праве і выкарыстоўваецца як практычны і вучэбны дапаможнік.

Накіраваць працы з анкетамі для ўдзелу ў VIII конкурсе на лепшую работу па тэме «Спартыўнае права ў Рэспубліцы Беларусь» неабходна да 4 сакавіка 2018 года на электронны адрас  sport.pravo@urspectr.info (з пазнакай «На конкурс»).

Поўную інфармацыю аб конкурсе можна знайсці на афіцыйным сайце ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў» у раздзеле  «Спартыўнае права».

Арганізатарамі конкурсу выступаюць Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, Прэзідэнцкі спартыўны клуб, ГА «Беларускі рэспубліканскі саюз юрыстаў», Нацыянальны алімпійскі камітэт Беларусі і ТАА «ЮрСпектр».

Кантакты

Тэл.: 8 (107) 205-03-00

 

8037 1

 

8037 2