Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Субота, 17 Люты 2018 14:45

На ваенным факультэце ГрДУ імя Янкі Купалы адбудзецца Дзень адчыненых дзвярэй

У рамках Дня адчыненых дзвярэй 17 лютага на базе ваеннага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адбудзецца гарадское прафарыентацыйнае мерапрыемства «Ёсць такая прафесія - Радзіму абараняць!».

У ходзе мерапрыемства ўсе жадаючыя змогуць пазнаёміцца з умовамі пражывання і побыту курсантаў, атрымаць інфармацыю аб вучэбна-матэрыяльнай базе факультэта, убачыць узоры ваеннай формы адзення і абутку, тэхнікі і ўзбраення, якія выкарыстоўваюцца ў навучальным працэсе.

Акрамя таго, абітурыенты, зацікаўленыя ў паступленні ў Ваенную акадэмію Рэспублікі Беларусь або на адзін з ваенных факультэтаў у грамадзянскіх ВНУ, змогуць атрымаць любую кансультатыўна-даведачную інфармацыю аб усіх ваенна-навучальных установах Рэспублікі Беларусь і пагутарыць з курсантамі, якія навучаюцца на ваенным факультэце ў ГрДУ імя Янкі Купалы.

Пачатак мерапрыемства ў 10.00.

Кантакты

Адрас: г. Гродна, Фолюш, 15/219

Тэл.: 53-05-60, 53-06-27

Web: http://mil.grsu.by