Надрукаваць гэтую старонку
Чацвер, 01 Люты 2018 10:53

Навукоўцы ГрДУ імя Янкі Купалы ўдастоены ўзнагарод

8153 1В Гродненском государственном университете имени Янки Купалы прошло заседание Совета университета, во время которого были обсуждены итоги Года науки и определены задачи коллектива университета по развитию научной и инновационной деятельности. Во время заседания ректор Ирина Фёдоровна Китурко вручила награды ученым университета.

За значны асабісты ўклад у падрыхтоўку навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі каштоўнымі падарункамі былі ўзнагароджаны прафесар кафедры матэматычнага аналізу, дыферэнцыяльных раўнанняў і алгебры, прафесар Іван Платонавіч Мартынаў і прафесар кафедры дызайну, прафесар Дзмітрый Уладзіміравіч Караў. Варта адзначыць, што на працягу многіх гадоў Іван Платонавіч і Дзмітрый Уладзіміравіч узначальваюць Саветы па абароне дысертацый Гродзенскага ўніверсітэта.

Дыплом кандыдата філасофскіх навук рэктар Ірына Кітурка ўручыла старэйшаму выкладчыку кафедры філасофіі Юліі Мікалаеўне Ермаловіч.

За плённую навукова-педагагічную дзейнасць і падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў Ганаровай граматай Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы адзначаны старшы выкладчык кафедры машыназнаўства і тэхнічнай эксплуатацыі аўтамабіляў Дзмітрый Аляксандравіч Ліннік, які ў 2017 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. За высокія дасягненні ў навуковай і інавацыйнай дзейнасці, публікацыю вынікаў працы ў высокарэйтынгавых навуковых выданнях - загадчык кафедры лагістыкі і метадаў кіравання Вадзім Яўгеньевіч Хартоўскі. За шматгадовую і добрасумленную працу - загадчык лабараторыі кафедры інфармацыйных сістэм і тэхналогій Яўген Антонавіч Шэршун. За высокія дасягненні ў навукова-даследчай дзейнасці - дацэнт кафедры эксперыментальнай і прыкладной псіхалогіі Таццяна Васільеўна Гіжук. За актыўную праектную дзейнасць і публікацыю вынікаў даследаванняў у высокарэйтынгавых часопісах - вядучы навуковы супрацоўнік НДЧ Віталій Іванавіч Сцяпура.

Варта таксама пачытаць: