Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Чацвер, 24 Снежань 2020 15:34

Пункт аховы здароўя

Пункт аховы здароўя 

           

            Мэта - арганізацыя і аказанне медыцынскай дапамогі навучэнцам і работнікам універсітэта, павышэнне яе якасці.

            Задачы:

  1. распрацоўка і ажыццяўленне мер, накіраваных на ўдасканаленне аказання медыцынскай дапамогі навучэнцам і работнікам універсітэта;
  2. маніторынг, фарміраванне базы дадзеных аб стане здароўя;
  3. распрацоўка і рэалізацыя рэкамендацый па асвеце ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, накіраваных на захаванне здароўя, на навучанне іх здароваму ладу жыцця.

           Функцыі:

  1. Аналіз паказчыкаў здароўя навучэнцаў і работнікаў універсітэта (па асобных Праграмах), каардынацыя і рэгуляванне пытанняў аховы здароўя навучэнцаў і работнікаў універсітэта ў сувязі з уздзеяннем на чалавека неспрыяльных фактараў асяроддзя яго пражывання і ўмоў жыццядзейнасці.
  2. Удасканаленне прафілактычнай, лячэбна-дыягнастычнай, лячэбна-аздараўленчай і рэабілітацыйнай работы.
  3. У межах сваёй кампетэнцыі рэалізацыя мерапрыемстваў па прафілактыцы інфекцыйных, паразітарных захворванняў, асабліва небяспечных інфекцыйных захворванняў, прафесійных захворванняў і атручванняў, а таксама неінфекцыйных захворванняў, звязаных з уздзеяннем на здароўе чалавека неспрыяльных фактараў асяроддзя яго пражывання.
  4. Правядзенне медыцынскіх аглядаў студэнтаў для вызначэння зыходнага стану здароўя, фактараў рызыкі, групы здароўя, групы па фізкультуры, а таксама дыспансэрных аглядаў студэнтаў з мэтай вызначэння групы здароўя.
  5. Каардынацыя работы структурных падраздзяленняў універсітэта з органамі аховы здароўя г. Гродна, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь па пытаннях медыцынскага абслугоўвання навучэнцаў i работнікаў універсітэта.
  6. Аказанне кваліфікаванай медыцынскай дапамогі па напрамках дзейнасці.
  7. Аналіз часовай непрацаздольнасці і маніторынг стану здароўя навучэнцаў.
  8. Санітарна-асветніцкая праца сярод навучэнцаў i работнікаў універсітэта ў галіне культуры здароўя, у тым ліку прафілактыкі сацыяльна абумоўленых захворванняў (алкагалізму, наркаманіі, таксікаманіі, СНІДу, тытунекурэння).
  9. Арганізацыя і правядзенне медыцынскага абследавання і лячэння замежных студэнтаў.
  10. Арганізацыя медыцынскага суправаджэння спартыўных і культурна-масавых мерапрыемстваў, якія праводзяцца ва ўніверсітэце.

Мы знаходзімся:

Вул. Гаспадарчая, 23, памяшканне №109.                  

Кантактныя тэлефоны: 48 70 06, 41 01 52, 48 13 84.

Вул. Захарава, 32, кабінет даўрачэбнага прыёму і кабінет масажу (1 паверх).

Кантактны тэлефон: 75 43 81.

БЛК, 3, кабінет № 1, кабінет урача-псіхатэрапеўта

Кантактны тэлефон: 68 07 62.

Час прыёму ўрачамі-тэрапеўтамі 9.00-19.00 (панядзелак - пятніца).

Непрацоўныя днi: субота, нядзеля.

 

Інфармацыйныя матэрыялы

Эпідэміялогія каронавіруса

Каронавірус

Вакцынацыя

Хуткае лячэнне ВРВІ ў хатніх умовах

Акцыя бязвыплатнага добраахвотнага донарства ў чарговы раз пройдзе ва ўніверсітэце 22.10. – 25.10.2019.

Як не захварэць на адзёр

24 сакавіка - Сусветны дзень барацьбы з сухотамі

14 марта - Всемирный день почки

Правілы знаходжання людзей ва ўмовах паніжэння тэмпературы паветра, галалёдзіцы на дарогах, завеі, багатага выпадзення ападкаў, шквалістага ветру

Сусветны дзень барацьбы са СНІДам

Эпідсітуацыя па ВІЧ-інфекцыі па Гродзенскай вобласці на 1 красавіка 2019

Вострыя кішачныя інфекцыі