Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 30 Студзень 2018 09:24

Фотафакт: у галерэі «Universum» адкрылася выстава работ студэнтаў факультэта мастацтваў і дызайну ГрДУ імя Янкі Купалы

IMG 9622Выстава стала вынікам вучэбнай практыкі «Пленэр».

У экспазіцыі прадстаўлены работы студэнтаў 1-2 курсаў спецыяльнасці "Выяўленчае мастацтва і камп'ютарная графіка" факультэта мастацтваў і дызайну. Гэта эцюды гарадскіх і сельскіх пейзажаў, а таксама работы ў жанры нацюрморта ва ўмовах адкрытага пленэрнага  жывапісу. Творчыя працы студэнтаў выкананы пад кіраўніцтвам загадчыка кафедры выяўленчага мастацтва Анатолія Бурчыка.

З усімі навінамі факультэта мастацтваў і дызайну можна азнаёміцца  тут.