Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 30 Студзень 2018 08:56

Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі дасягненні беларускай ВНУ па выхаваўчай і ідэалагічнай працы за 2015 год на калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама

13204 11Прадстаўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прынялі ўдзел у працы выніковай калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. Пасяджэнне прайшло ў Гродне 12 лютага 2016 года.

Дэлегацыю купалаўскай ВНУ ўзначалілі прарэктар па выхаваўчай працы Васілій Васільевіч Сянько і начальнік аддзела падтрымкі і рэалізацыі маладзёжных праектаў і ініцыятыў УВРзсМ Алена Станіславаўна Поцька.

Супрацоўнікі ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі выставу дасягненняў па выхаваўчай і ідэалагічнай працы за 2015 год. У яе рамках адбылася прэзентацыя культурна-гістарычнага праекта «Жывая гісторыя», якому Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Уладзіміравіч Святлоў і прадстаўнікі ідэалагічнай вертыкалі Гродзенскай вобласці далі высокую ацэнку. Купалаўцы пад эгідай праекта распавялі пра самабытную нацыянальную культуру і гісторыю, пераўвасобіўшыся ў вядомых беларускіх асобаў. Сярод іх паэт, публіцыст, якому ў 2016 годзе споўнілася б 125 гадоў, Максім Багдановіч, дзіцячы пісьменнік Васіль Вітка, Герой Савецкага Саюза, капітан, які ўдзельнічаў у вызваленні Гродна, Мікалай Ціханавіч Аўчыннікаў. Прэзентацыю праводзіў кіраўнік праекта «Жывая гісторыя» Сяргей Алегавіч Іваноў і кіраўнік гістарычнага напрамку праекта Вераніка Іосіфаўна Кузьміч.

Пазнаёміўшыся з дасягненнямі выставы, удзельнікі калегіі, сярод якіх журналісты, работнікі культуры і ідэалогіі вобласці, падвялі вынікі працы мінулага года і абазначылі задачы на 2016 год.

Так, тэму своечасовага і пісьменнага размяшчэння інфармацыйных матэрыялаў у сетцы Інтэрнэт, перш за ўсё на сайтах беларускіх СМІ і арганізацый, падняў намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Віктар Андрэевіч Лісковіч.

«У Год культуры і выбараў у Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь у разы ўзрастае адказнасць ідэалагічных работнікаў, а таксама тых, хто ўзаемадзейнічае з моладдзю. Ідэолаг павінен добра ведаць, чым жыве калектыў, якія пытанні ці праблемы ўзнікаюць, і дапамагаць кіраўніцтву аператыўна іх вырашаць», - падкрэсліў Віктар Андрэевіч. Ён нагадаў пра важнасць пошуку новых падыходаў у працы з моладдзю і засяродзіў увагу на тым, што хутка пачнецца працоўны семестр. Таму ўжо сёння неабходна знайсці ўсе варыянты для працаўладкавання маладых людзей у летні перыяд.

Пра тое, як працуюць установы культуры Гродзеншчыны, расказаў першы намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення Аляксандр Людвігавіч Вярсоцкі. Ён адзначыў, што ўсе паказчыкі дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі на 2011-2015 гг.» выкананы: у Гродзенскай вобласці на высокім узроўні прайшлі культурна-масавыя і грамадска-палітычныя мерапрыемствы, у тым ліку рэспубліканскага маштабу. Таксама Аляксандр Людвігавіч прадставіў планы на 2016 год.

Аб рабоце сродкаў масавай інфармацыі гаварыў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення - начальнік упраўлення па ўзаемадзеянню са СМІ, справах рэлігій і нацыянальнасцяў Вячаслаў Аляксандравіч Апановіч: «Дзейнасць СМІ накіравана на аб'ектыўнае і ўсебаковае інфармаванне насельніцтва аб падзеях, якія праходзяць у краіне, вобласці і раёнах. Прыярытэтнымі напрамкамі сталі дзейнасць Прэзідэнта і Урада Рэспублікі Беларусь, дзяржаўная знешняя і ўнутраная палітыка. Мы дасягнулі тут пэўных станоўчых вынікаў».

У працы калегіі таксама прынялі ўдзел галоўны саветнік аналітычнага ўпраўлення інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванавіч Чарнабай, дэпутат Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Алена Пятроўна Бераснева, намеснік начальніка - начальнік упраўлення па каардынацыі ідэалагічнай работы і справах моладзі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта Ірына Браніславаўна Сцепаненка.

Завяршаючы мерапрыемства, Міністр Культуры Рэспублікі Беларусь Барыс Уладзіміравіч Святлоў даў высокую ацэнку рабоце галіны культуры нашага рэгіёну. Міністр запэўніў, што вопыт Гродзеншчыны будзе распаўсюджаны па ўсёй краіне.