Надрукаваць гэтую старонку
Панядзелак, 29 Студзень 2018 09:03

Наведаць ГрДУ імя Янкі Купалы можна не выходзячы з дому

8110 1Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадставіў  віртуальны тур па галоўным корпусе.

Апынуўшыся на першым паверсе, вы пабываеце ва ўніверсітэцкім спартзале, зале лячэбнай фізкультуры, сталовай, зойдзеце ў бібліятэку.

На другім паверсе вы наведаеце галерэю Universum, дзе студэнты прадстаўляюць свае лепшыя фотапрацы і карціны. Убачыце партрэты прафесараў, з чыімі імёнамі звязана гісторыя і слава ўніверсітэта, у галерэі прафесараў. Таксама віртуальны тур прадаставіць вам магчымасць пабываць у навучальным медыякомплексе, канферэнц-зале, Музеі гісторыі развіцця Гродзенскага ўніверсітэта і наведаць унікальную экспазіцыю «Ад гімназіі да ўніверсітэта».

На третьем этаже вы заглянете в учебные аудитории, Студенческий медиацентр и Центр китайского языка и культуры.

Акрамя гэтага, можаце пабываць на Плошчы ўніверсітэцкага сцяга, дзе штогод праходзяць значныя ў жыцці ўніверсітэта падзеі: святкуецца пачатак навучальнага года урачыстым адкрыццём лінейкі, Дзень нараджэння ГрДУ імя Янкі Купалы, рэктарскі баль, праходзяць адкрыццё і закрыццё Трэцяга працоўнага семестра і шэраг іншых цікавых мерапрыемстваў.

Праца над віртуальным турам па Купалаўскім універсітэце працягваецца, плануецца распрацаваць віртуальныя экскурсіі па карпусах факультэтаў. Дарэчы, першы віртуальны тур зрабіў  ваенны факультэт.