Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Аўторак, 23 Студзень 2018 08:40

Дацэнт кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін ГрДУ імя Янкі Купалы Ганна Касяноўская стала дыпламантам XIV Міжнароднага форуму маладых навукоўцаў «Навука і тэхналогіі: актуальныя пытанні, дасягненні і інавацыі»

0024Форум праходзіў у расійскай сталіцы і аб'яднаў больш за 30 навукоўцаў і даследчыкаў сацыягуманітарных і натуральных навук. У яго працы ў рэжыме онлайн прыняла ўдзел дацэнт кафедры сацыялогіі і спецыяльных сацыялагічных дысцыплін факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага ўніверсітэта Ганна Касяноўская.

Па выніках працы XIV Міжнароднага форуму маладых навукоўцаў «Навука і тэхналогіі: актуальныя пытанні, дасягненні і інавацыі» Ганна Станіславаўна стала пераможцам у намінацыі «Лепшы навуковы даклад» у секцыі «Гісторыя. Лінгвістыка і філасофія». Прадстаўніца купалаўскага ўніверсітэта пазнаёміла калегаў з Расіі з гісторыяй і асаблівасцямі польскага радыёвяшчання на тэрыторыі Заходняй Беларусі ў 1921-1939 гадах.

Пазнаёміцца з поўным тэкстам дакладу можна  па спасылцы.

Ініцыятарамі і арганізатарамі конкурсу выступіла навуковае грамадскае аб'яднанне «Прафесійная навука», Масква, Расійская Федэрацыя.

З усімі навінамі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму можна азнаёміцца  тут.

 

0025