Надрукаваць гэтую старонку
Субота, 20 Студзень 2018 14:51

ГрДУ імя Янкі Купалы і Камітэт дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці заключылі дагавор аб супрацоўніцтве

8000 7Дакумент прадугледжвае ўзаемадзеянне па шэрагу перспектыўных напрамкаў.

Сярод іх супрацоўніцтва ў сацыяльна-эканамічнай, прававой, культурнай сферах, у галіне камп'ютэрных сістэм і тэхналогій, рэгіянальнай эканомікі, у сферы прафесійнага навучання і павышэння якасці падрыхтоўкі спецыялістаў, па ўзмацненні практыка-арыентаванага навучання і пытаннях арганізацыі і правядзення сумесных навукова-практычных семінараў, канферэнцый, кансультацый і кантрольна-аналітычных мерапрыемстваў.

Па словах Анатоля Дарожкі, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы для супрацоўніцтва быў абраны невыпадкова.

–Купалаўскі ўніверсітэт з'яўляецца шматпрофільнай установай адукацыі, дзе сёння рыхтуюць кадры для ўсіх сфер жыццядзейнасці Гродзеншчыны. Прыемна адзначыць, што кожны трэці супрацоўнік камітэта - выпускнік Гродзенскага ўніверсітэта, - адзначыў Анатоль Андрэевіч. - Падпісанне дамовы - важны этап у супрацоўніцтве паміж нашымі ўстановамі, нам трэба будзе не толькі яго рэалізоўваць, але і напаўняць уласным зместам.

Як падкрэсліла рэктар Ірына Кітурка, падпісанне дамовы ва ўніверсітэце расцэньваюць як знак прызнання і высокага даверу. Ірына Фёдараўна выказала надзею, што ўзаемадзеянне не абмяжуецца толькі названымі напрамкамі, а будзе пастаянна пашырацца.

Варта адзначыць, што партнёрскія сувязі паміж Гродзенскім дзяржаўным універсітэтам імя Янкі Купалы і Камітэтам дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці былі наладжаны больш за 10 гадоў таму ў сферы правядзення цэнтралізаванага тэсціравання і працягваюцца па цяперашні час. 2012 год стаў пачаткам больш цеснага супрацоўніцтва, калі прадстаўнікі КДК Гродзенскай вобласці сталі чытаць лекцыі і праводзіць семінары для студэнтаў купалаўскага ўніверсітэта, рэцэнзаваць дыпломныя працы і магістарскія дысертацыі, удзельнічаць у рабоце дзяржаўных экзаменацыйных камісій. Тады ж упершыню студэнты атрымалі магчымасць прайсці вытворчую практыку на базе камітэта.

У 2017 годзе бакі выйшлі на новы ўзровень узаемадзеяння: прадстаўнікі КДК Гродзенскай вобласці сталі больш актыўна ўдзельнічаць у практыка-арыентаваных семінарах і навукова-практычных канферэнцыях, увайшлі ў склад Каардынацыйнага савета факультэта эканомікі і кіравання, дзе ўдзельнічаюць у распрацоўцы навучальных планаў у адпаведнасці з патрабаваннямі часу, прапануюць тэмы для выканання курсавых і дыпломных работ. У мінулым годзе супрацоўнікі факультэта і Камітэта дзяржаўнага кантролю ўпершыню правялі сумесны маніторынг дзейнасці прадпрыемстваў Гродзеншчыны і прынялі ўдзел у рэцэнзаванні дыпломных работ і магістарскіх дысертацый на юрыдычным факультэце.

Плануецца, што супрацоўніцтва Камітэта дзяржаўнага кантролю Гродзенскай вобласці ў рамках дагавора будзе наладжана і з іншымі факультэтамі купалаўскага ўніверсітэта.