Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Панядзелак, 18 Май 2020 10:26

Конкурс прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній"

12345          Рэгіянальны тур Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній» праводзіцца з 2006 года на базе Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і з'яўляецца адборачным этапам для ўдзелу ў Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства «Цыцэроній».Удзельнікі конкурсу: студэнты і курсанты ўстаноў адукацыі, якія забяспечваюць атрыманне вышэйшай адукацыі ў горадзе Гродна.

 

 «Цыцэроній - 2019»

 

           

Прадстаўніцы ГрДУ імя Янкі Купалы ў ліку прызёраў Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній-2019"

Конкурс адбыўся 23-24 мая 2019 года на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь. Яго ўдзельнікамі сталі 46 прадстаўнікоў 25 універсітэтаў з 10 краін.

У конкурсе прынялі ўдзел прадстаўнікі Беларусі, Украіны, Расіі, Індыі, Кітая, В'етнама, ПАР, Японіі, Туркменістана, Таджыкістана. ГрДУ імя Янкі Купалы прадставілі студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Аляксандра Радковіч, навучэнка падрыхтоўчага аддзялення з Індыі Хенры Кезія Евангеліна і студэнтка 3 курса педагагічнага факультэта Дар'я Маскальцава.

У першы конкурсны дзень удзельнікі з Беларусі выходзілі на сцэну з выступам, прысвечаным II Еўрапейскім гульняў і здаровага ладу жыцця. Госці з далёкага замежжа распавядалі аб сваёй радзіме, народных традыцыях і звычаях.

На заключным этапе конкурсу прайшлі дэбаты па тэмах, прапанаваным арганізатарамі турніру. Фіналісты разважалі пра мараль і маральнасць, ролю спорту ў грамадскай, культурнай і палітычнай сферы, а таксама пра галоўныя плюсы здаровага ладу жыцця ў процівагу курэнню, алкагалізму і наркаманіі. Журы ацэньвала ўменне канкурсантаў дыскутаваць і адказваць экспромтам на пытанні, а таксама прамоўніцкую індывідуальнасць.

Так, у гэтым годзе Аляксандра Радковіч заняла II месца. Дарэчы, I месца заняла ўдзельніца з Украіны - студэнтка Акадэміі МУС г. Кіева. Годна прадставіла ГрДУ імя Янкі Купалы і Хенры Кезія Евангеліна, якая стала трэцяй. Варта адзначыць, што студэнты купалаўскага ўніверсітэта ўжо традыцыйна становяцца прызёрамі і лаўрэатамі конкурсу аратарскага майстэрства.

У працы журы конкурсу, якое склалі выкладчыкі 10 універсітэтаў з Беларусі, Украіны, Расіі, прыняла ўдзел старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Святлана Тарасава.

Галоўная мэта конкурсу - гэта эфектыўнае навучанне моладзі прамаўленню публічных прамоў.

 

 

 

23 красавіка 2019 года ў ГрДУ імя Янкі Купалы адбыўся адборачны тур XIX Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства «Цыцэроній-2019». Арганізатарамі конкурсу з'яўляюцца ўпраўленне выхаваўчай працы з моладдзю, філалагічны факультэт, кафедра рускай філалогіі пры садзейнічанні прафсаюзнага камітэта студэнтаў, камітэта першаснай арганізацыі з правамі раённага камітэта Грамадскага аб'яднання "Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі", дзяржаўна-грамадскага аб'яднання «Беларускае таварыства «Веды»». Конкурс праводзіцца з мэтай павысіць узровень камунікатыўнай культуры студэнцкай моладзі. Студэнты асвойваюць мастацтва пераканання, прафесійна адстойваюць свае погляды ў дыскусіях.

У гэтым годзе ў конкурсе прынялі ўдзел 24 купалаўца. Конкурс уключаў тры этапы. Паслядоўнасць выступленняў канкурсантаў вызначалася жараб'ёўкай.

Першы этап - конкурс «Парад выступоўцаў», у якім кожны з выступоўцаў прадстаўляў свой рытарычны дэвіз.

Другі этап - «Выканальніцкі конкурс» - вымаўленне прамовы «О спорт, ты свет!», прысвечанай II Еўрапейскім гульняў і здаровага ладу жыцця моладзі.

Трэці этап - конкурс «Дэбаты», у якім спаборнічалі 10 лепшых канкурсантаў па выніках І і ІІ этапаў па тэмах, прапанаваных Аргкамітэтам.

Канкурсанты, якія прадстаўлялі далёкае замежжа, выступалі з расповедам пра сваю краіну, пра яе звычаі і традыцыі.

Дыплом I ступені:

Радковіч Аляксандра Іванаўна, філалагічны факультэт, 3 курс

Хенры Кезіа Евангеліна, факультэт давузаўскай падрыхтоўкі, 1 а (Індыя)

Дыплом II ступені:

Маскальцава Дар'я Аркадзьеўна, педагагічны факультэт, 3 курс

Гушчын Раман Іванавіч, юрыдычны факультэт, 4 курс

Таганава Лачын, філалагічны факультэт, 1 курс (Туркменістан)

Дыплом III ступені:

Клімашевіч Сняжана Уладзіміраўна, факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, 1 курс

Наготка Іван Сяргеевіч, юрыдычны факультэт, 1 курс

Бердзіева Гурлух, філалагічны факультэт, 2 курс (Туркменістан)

намінацыі:

«За шчырасць выканання» - Батырава Айлар Батыраўна, факультэт інфармацыі, камунікацыі і турызму, 1 курс (Туркменістан),

«За артыстызм і эмацыйнасць выступу» - Ярэміч Бажэна Віктараўна, юрыдычны факультэт, 3 курс,

«За эмацыйнасць выступу» - Вэй Ванчэн, факультэт інфармацыі, камунікацыі і турызму, 4 курс (Кітай),

«За арыгінальнасць падачы матэрыялу» - Міхайлаў Яўген Андрэевіч, юрыдычны факультэт, 1 курс,

«За дыялагічнасць выступу» - Касцевіч Аляксандр Русланавіч, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, 1 курс,

«За выканальніцкае майстэрства» - Фядкевіч Юрый Мечыслававіч, факультэт інавацыйных тэхналогій машынабудавання, 2 курс,

«За аналітычнасць выказвання» - Артамонаў Павел Аляксандравіч, факультэт матэматыкі і інфарматыкі, 2 курс.

Канкурсанты адборачнага тура былі адзначаны дыпломамі і ўзнагароджаны памятнымі падарункамі. Пераможцы прадставяць наш універсітэт на XIХ Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства "Цыцэроній-2019", які пройдзе 23-24 мая 2019 года ў г. Мінску ў Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь

.

 


«Цыцэроній - 2018»

 

 

Студэнты ўніверсітэта прынялі ўдзел у XVIII Міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства "Цыцэроній 2018", які прайшоў у Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у Мінску 24-25 мая.

Студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта Ніна Кароль заняла другое месца і атрымала кубак пераможцы. Лаўрэатамі конкурсу сталі студэнтка 3 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Вікторыя Грамыка, студэнт 1 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Мікалай Ідоленкаў.

 

 

19 красавіка 2018 гадоў ў ГрДУ імя Янкі Купалы прайшоў рэгіянальны тур ХVIII Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній 2018".

Палажэнне

У конкурсе прынялі ўдзел студэнты ГрДУ імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага філіяла "БІП-Інстытут правазнаўства".

Па выніках конкурсу пераможцам рэгіянальнага тура ХVIII Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній 2018" стала студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта спецыяльнасці «Руская філалогія» Ніна Кароль.

Другое месца падзялілі студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Вікторыя Грамыка і студэнтка 1 курса Гродзенскага філіяла "БІП-Інстытут правазнаўства" Наста Рыбакова.

Дыпломам III ступені ўзнагароджаны студэнт 3 курса юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Раман Гушчын і студэнтка 1 курса лячэбнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Гражына Адамовіч.

Таксама былі вызначаны пераможцы ў сямі намінацыях:

«За віртуознае валоданне тэхнікай прамовы мастацкага слова» -студентка 3 курса педыятрычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Дар'я Шастак;

«За дыялагічнасць выступу» - студэнтка 3 курса філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Вераніка Бурая;

«За арыгінальнасць падачы матэрыялу» - студэнтка 2 курса юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Бажэна Ярэміч;

«За выканальніцкае майстэрства» - студэнтка 2 курса педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы Дар'я Маскальцава;

«За артыстызм і эмацыйнасць выступу» - студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Ірына Аліферчык;

«Самы харызматычны аратар» - студэнт 3 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі ГрДУ імя Янкі Купалы Яўген Смычкоўскі;

«За шчырасць выканання» - студэнт 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання ГрДУ імя Янкі Купалы Мікалай Сарока.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, кафедра рускай філалогіі філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, упраўленне выхаваўчай працы з моладдзю, ПА РК «БРСМ» і дзяржаўна-грамадскае аб'яднанне «Веды».

 

 


«Цыцэроній – 2017»

18-19 мая пераможцы рэгіянальнага тура Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній - 2017" прадставілі Гродзеншчыну ў фінале конкурсу ў Мінску

Конкурс праводзіўся на базе Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь і сабраў мацнейшых студэнтаў з Беларусі і краін далёкага і блізкага замежжа. Склад канкурсантаў у гэтым годзе быў прадстаўлены 49-ю удзельнікамі з сямі краін свету: Беларусі, Украіны, Казахстана, Туркменістана, Венесуэлы, Кітая і Нігерыі.

Студэнты купалаўскага ўніверсітэта ў чарговы раз прадэманстравалі грунтоўную падрыхтоўку і выдатныя навыкі прамоўніцтва. Пераможцамі конкурсу «Цыцэроній - 2017» сталі студэнты 5 курса філалагічнага факультэта Андрэй Віктараў і Лэйла Тагандурдыева, якія атрымалі дыпломы III ступені. Студэнтка 1 курса спецыяльнасці "Беларуская філалогія" Аляксандра Радковіч адзначана заахвочвальным медалём удзельніка конкурсу. Старшы выкладчык кафедры беларускай філалогіі Святлана Мікалаеўна Тарасава ўдзельнічала ў працы ў журы конкурсу.


 

12-13 красавіка 2017 года прайшоў рэгіянальны тур Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній - 2017", прысвечаны 135-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

 

            Палажэнне

Пераможцамі конкурсу, сталі студэнт філалагічнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта Андрэй Віктараў і студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Іфуная Дзімаку.

Другое месца было прысуджана студэнту Гродзенскага філіяла "БІП - Інстытут правазнаўства» Аляксею Баклага, студэнткам філалагічнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта Аляксандры Радковіч і Лейлэ Тагандурдыевай.Трэцяе месца занялі студэнты ГрДМУ Кірыл Мірашнічэнка і Уладзіслаў Шышко, студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы Антон Шаранкевіч, слухач факультэта давузаўскай падрыхтоўкі купалаўскага ўніверсітэта Марыюш Каліцінскі і студэнт Гродзенскага філіяла "БІП - Інстытут правазнаўства" Ібрагім Маммадзада.

Акрамя таго, па рашэнні журы былі заснаваны дадатковыя намінацыі, якія размеркаваліся наступным чынам:

- «Самы педагагічны прамоўца» - студэнтка педагагічнага факультэта купалаўскага ўніверсітэта Ганна Шарупская;

- «Самы дэмакратычны прамоўца» - студэнт факультэта эканомікі і кіравання Дзяніс Клімовіч;

- «Самы харызматычны аратар» і «Прафесіяналізм валодання юрыдычнай рыторыкай» - студэнт юрыдычнага факультэта Раман Гушчын;

- «Майстар беларускага слова» - студэнтка педагагічнага факультэта Дар'я Салей;

- «За яркасць і бляск думкі» - студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дар'я Глінская;

- «За выканальніцкае майстэрства» - студэнтка педагагічнага факультэта Люцына Занеўская;

- «За накіраванасць да праўды» - студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі Анастасія Ленец;

- «За артыстызм ў стварэнні ладу прамоўцы» - студэнтка факультэта эканомікі і кіравання Юлія Мікалута;

- «За віртуознае валоданне тэхнікай прамовы мастацкага слова» - студэнтка педагагічнага факультэта Дар'я Маскальцава;

- «За праніклівую эмацыйнасць» - студэнтка філалагічнага факультэта Юлія Плюта;

- «За віртуознае валоданне невербалікай» - студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Максім Пуроўскі;

- «За аналітычнасць выказванняў» - студэнт факультэта матэматыкі і інфарматыкі Яўген Смычкоўскі;

- «За аргументавнаае майстэрства» - студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Дзмітрый Станкевіч;

- «За карэктнае вядзенне дэбатаў» - студэнт факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Антон Шаранкевіч.

 

 


28 красавіка 2016 года ў сценах Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы прайшоў рэгіянальны тур Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній - 2016", прысвечаны Году культуры.

Палажэнне

У конкурсе прынялі ўдзел 20 удзельнікаў: студэнты нашай ВНУ, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага філіяла "БІП - Інстытут правазнаўства".

Пераможцам рэгіянальнага тура Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній - 2016", прысвечанага Году культуры, былі прызнаныя два ўдзельнікі - студэнтка 4 курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Анастасія Салейка і студэнт 2 курса факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання Максім Пуроўскі.

Другое месца было прысуджана студэнтцы 4 курса факультэта эканомікі і кіравання Юліі Гапонік.

Трэцяе - студэнтам 1 курса факультэта матэматыкі і інфарматыкі Кацярыне Дубоўскай і Яўгену Смычкоўскаму.

Акрамя таго, былі вызначаныя пераможцы ў пяці намінацыях.

Так, студэнтка 2 курса факультэта біялогіі і экалогіі Святлана Путра ўзнагароджана ў намінацыі «За шчырасць выканання».

Студэнт 1 курса Гродзенскага філіяла "БІП - Інстытут правазнаўства" Аляксей Оксцін стаў лепшым у намінацыі «За артыстызм і эмацыйнасць выступлення».

Студэнт 1 курса лячэбнага факультэта ГрДМУ Уладзіслаў Шышко адзначаны ў намінацыі «За арыгінальнасць падачы матэрыялу», а студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Юлія Сільвановіч - у намінацыі «За дыялагічнасць выступлення».

Уменне адстойваць і абараняць сваю пазіцыю годна прадставіла студэнтка 4 курса юрыдычнага факультэта Алеся Лойка.

Пераможцы атрымалі дыпломы I, II і III ступеняў, а таксама каштоўныя прызы.

Арганізатарамі конкурсу выступілі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы (філалагічны факультэт, юрыдычны факультэт), упраўленне выхаваўчай працы з моладдзю і ПА РК «БРСМ».

 


22-23 красавіка 2015 года ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы адбыўся рэгіянальны тур Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній-2015", прысвечаны 70-годдзю Вялікай Перамогі

 

Палажэнне

 

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел 23 студэнта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы, Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, Прыватнай установы адукацыі "БІП - Інстытут правазнаўства".

Акрамя гэтага, у рамках рэгіянальнага тура прайшоў конкурс для студэнтаў з краін блізкага і далёкага замежжа, у якім прынялі ўдзел 6 студэнтаў з Туркменістана, Пакістана, Сірыі, Шры-Ланкі, Нігерыі.

Прамоўніцкае майстэрства канкурсантаў ацэньвалі старшы выкладчык кафедры рускай мовы ГрДУ імя Янкі Купалы Галіна Мікалаеўна Жданеня - старшыня журы; кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры рускай мовы ГрДУ імя Янкі Купалы Святлана Альбертаўна Горская; старшы выкладчык кафедры рускай і беларускай моў, намеснік дэкана педыятрычнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Надзея Аляксееўна Мішонкава; кандыдат юрыдычных навук, дацэнт кафедры крымінальнага права і крыміналогіі ГрДУ імя Я. Купалы Ірына Анатольеўна Маісеева, старшы выкладчык кафедры беларускай літаратуры ГрДУ ім. Я. Купалы Святлана Мікалаеўна Тарасава.

Пераможцамі рэгіянальнага тура Міжнароднага конкурсу прамоўніцкага майстэрства "Цыцэроній-2015" сталі:

Дыпломам 1-й ступені ўзнагароджана Расенік Таццяна (студэнтка філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы).

Дыпломаў 2-й ступені ўдастоены: Глінясцікава Ганна (студэнтка юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы); Мойса Аляксей (студэнт педагагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы).

Дыпломы 3-й ступені атрымалі:Юркевіч Вікторыя (студэнтка юрыдычнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы);Гапонік Юлія (студэнтка факультэта эканомікі і кіравання ГрДУ імя Янкі Купалы).

Лепшыя ўдзельнікі адзначаны ў спецыяльных намінацыях.«Майстар імправізацыі» - Ганчарук Паліна, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы;

«За выразнасць рытарычнай пазіцыі» - Дудко Анжаліка, студэнтка філалагічнага факультэта ГрДУ імя Янкі Купалы; Пуроўскі Максім, студэнт факультэта інавацыйных тэхналогій машынабудавання;

«За шчырасць і паэтычнасць» - Мазурэк Бажэна, студэнтка факультэта біялогіі і экалогіі ГрДУ імя Янкі Купалы;«Майстар лірыкі» - Паспелава Дар'я, студэнтка факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму ГрДУ імя Янкі Купалы.

У конкурсе для грамадзян блізкага і далёкага замежжа прынялі ўдзел замежныя студэнты з Гродзенскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы.

У 2015 годзе конкурс праходзіў пад назвай «Спяваю маю Айчыну».

Па выніках конкурсу: Дыпломам 1-й ступені ўзнагароджана Джэніфер Чыдзіога Обасі, студэнтка факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ГрДУ імя Янкі Купалы (Нігерыя).

Дыплом 2-й ступені прысуджаны Рахманавай Майі студэнтцы факультэта замежных навучэнцаў ГрДМУ (Туркменістан).

3-е месца падзялілі:Джой Конрад (студэнтка факультэта замежных моў ГрДМУ (Шры-Ланка);Чандрасегар Сусан Мерына Дэварані, Ранасінгх Віджіні (студэнтка факультэта замежных моў ГрДМУ) (Шры-Ланка).

 

 

Архіў навін