Надрукаваць гэтую старонку
Апублікавана ў Серада, 23 Верасень 2015 14:37

ГрДУ імя Янкі Купалы правёў адкрыты кубак па лазертагу «Выбар Маладых»

11912 2У раёне в. Пушкары 17 верасня 2015 года ўпершыню прайшоў адкрыты кубак па лазертагу, які аб'яднаў студэнтаў розных курсаў і выкладчыкаў Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Турнір прайшоў пад лозунгам «Выбар маладых» і быў прысвечаны Году моладзі і 70-годдзю Вялікай Перамогі.

Бітва доўжылася каля трох гадзін і ўключала ў сябе некалькі розных сцэнарыяў, напрыклад, захоп кропак, супрацьстаянне, захоп баз.

Па выніках турніру месцы размеркаваліся наступным чынам:

перамогу ў спаборніцтвах атрымала каманда 3 курса факультэта фізічнай культуры «Отбитки» (склад: Яўген Вярбіцкі, Максім Коўган, Уладзіслаў Заяц, Аляксандр Сайко і Таццяна Яроцкая);

другое месца дасталася камандзе 4 курса факультэта фізічнай культуры «Ревокатовичи» (склад: Яўген Шчука, Уладзіслаў Філатаў, Міхаіл Кісель, Алена Авярушка і Дзяніс Лясько);

трэцяе месца заняла каманда «Начныя снайперы» (склад: старшы выкладчык кафедры фізічнага выхавання і спорту, намеснік дэкана факультэта фізічнай культуры па інфарматызацыі Любоў Пятроўна Круміна, вядучы спецыяліст аддзела культурна-масавай і дасугавай дзейнасці УВРсМ Віктар Аляксандравіч Косарев, сакратар ПА ГА «БРСМ» Андрэй Генадзьевіч Есін, намеснік дэкана па выхаваўчай працы факультэта фізічнай культуры Віталь Ігаравіч Тарасаў і выкладчык кафедры спартыўных гульняў Іван Іосіфавіч Яцэвіч);

чацвёртымі сталі студэнты 2 курса факультэта фізічнай культуры, якія выступалі ў камандзе «Партыя»;

пятае месца дасталася камандзе 4 курса факультэта фізічнай культуры «Паўкіло».

Спартовае мерапрыемства паспрыяла згуртаванню ўніверсітэцкага калектыву аднадумцаў, якія выступаюць за актыўны лад жыцця, і падарыла ўдзельнікам масу пазітыўных эмоцый.

Арганізатарамі турніру выступілі ПА / РК ГА «БРСМ» ГрДУ імя Янкі Купалы і факультэт фізічнай культуры.